Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На сацыял-дэмакратачных кандыдатаў у дэпутаты аказваецца ціск 16:04, 16/11/2006
Днямі ў вёсцы Блонь Пухавіцкага раёна, дзе адбывае пакаранне ў выглядзе двух гадоў “хіміі” за арганізацыю акцыяў пратэсту лідэр сацыял-дэмакратаў Мікола Статкевіч, адбылося пасяджэньне прэзідыўма аргкамітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада). Былі падведзены папярэднія вынікі ўдзелу Народнай Грамады ў кампаніі “Мясцовыя выбары”.
80 сяброў аргкамітэта БСДП (НГ) падалі заявы ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь ХХV скліканьня з просьбай зарэгістраваць ініцыятыўныя групы грамадзян па збору подпісаў для вылучэньня кандыдатамі ў дэпутаты. Паколькі заявы падаваліся як ад беспартыйных, то асаблівых перашкодаў для рэгістрацыі не было. Не зарэгістравана толькі адна ініцыятыўная група ў Віцебскай вобласьці.
На ўсіх прэтэндэнтаў ад Народнай Грамады на кандыдацкі статус у Мінску і на аднаго ў Магілёве быў зроблены моцны ціск на месцах працы і яны змушаныя былі адмовіцца да далейшага ўдзелу ў кампаніі пад пагрозай звальненьня з працы.
Трэба адзначыць, што пачалі ўдзел у кампаніі і іншыя суб’екты “Еўрапейскай кааліцыі”: “Малады фронт” і партыя Свабоды (лідар Уладзімір Навасяд) зарэгістравалі 39 і 33 ініцыятыўныя групы адпаведна.
Такім чынам, нягледзячы на абмежаваньні і пазбаўленьне волі сваіх лідараў (Мікалай Статкевіч, Павел Севярынец, Зьміцер Дашкевіч), палітычныя суб’екты “Еўрапейскай кааліцыі” змаглі сфармаваць і дамагліся рэгістрацыі каля 150 ініцыятыўных груп па вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў.