Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Лёндане прайшла літургія за ўсіх, хто церпіць за Беларусь 18:38, 16/11/2006
Беларусы, якія жывуць у Лёндане, узялі сёньня, у Дзень беларускай салідарнасці, ўдзел ў літургіі за зьніклых у Беларусі палітыкаў і журналістаў, іхныя сем’і і за ўсіх тых, хто змагаецца і церпіць за свабодную і дэмакратычную Беларусь.
“Апостальскі візытатар для ўсіх беларусаў замежжа айцец Аляксандар Надсан адслужыў сёньня літургію за ўсіх зьніклых, зьняволеных і сем’і тых, хто цярпіць за Беларусь. Там былі беларускія вернікі – сабраліся раніцай. Пасьля літургіі людзі пайшлі на працу”, -- паведаміў “Радыё Свабода” прадстаўнік беларускай дыяспары Ігар Лазарчук.