Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
МУС: Беларусаў павінны пускаць на працу ў Расею 12:49, 16/11/2006
МУС Беларусі лічыць, што прынятае ўрадам Расеі рашэнне аб увядзенні квотаў на працоўную міграцыю для грамадзянаў СНД не павінна датычцца да Беларусі, заявіў на брыфінге ў Менску прэс-сакратар МУС Беларусі Андрэй Папоў.
"Логіка падказвае, што падчас выпрацоўкі такіх рашэнняў трэба базавацца на больш буйных дамовах", – сказаў ён.
"Пакет пагадненняў, накіраваных на паляпшэнне ўмоў узаемнага абмену паміж Беларуссю і Расеяй, які падпісаны ў Санкт-Пецярбурзе, закладвае тыя падыходы, якімі мы павінны кіравацца ў пытаннях працоўнай міграцыі", – сказаў А.Папоў.