Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ярмошына: Адмяняць мінімальны парог яўкі выбаршчыкаў на выбары не плануецца 15:57, 16/11/2006
Адмена мінімальнага парога яўкі выбаршчыкаў на выбары ўсіх узроўней негатыўна адаб`ецца на легітымнасці ўлады як ў вачах міжнароднай супольнасці, так і сярод грамадзянаў краіны. Такое меркаванне выказала ў інтэрв`ю карэспандэнту БЕЛТА старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, каментуючы прынятае Дзярждумай Расеі рашэнне аб адмене мінімальнага парога яўкі выбаршчыкаў на выбарах усіх узроўней.
Кіраўнік ЦВК лічыць немэтазгодным увядзенне падобнай нормы ў беларускае выбарчае заканадаўства. Разам з гэтым яна падкрэсліла, што разгляд гэтага пытання ў будучым не плануецца.
Па словах Лідзіі Ярмошынай, любы орган улады павінен быць прадстаўніцкім, а гэта магчыма толькі на тых ўмовах, што ён прадстаўляе інтарэсы ўсёй грамадскасці, а не зацікаўленай меньшасці. З адменай мінімальнага парога яўкі выбаршчыкаў сітуацыя, калі найбольшая колькасць чалавек, якія з`явіліся на выбары, атрымаюць магчымасць вырашыць лёс большасці грамадзянаў, стане рэальнай.
Увядзенне дадзенай нормы будзе спрыяць таксама таму, што і грамадскасць і дзяржава дыстанцуюцца адзін ад аднаго.
Старшыня Цэнтрвыбаркама ўпэўненая, што падвышаць працэнт яўкі выбаршчыкаў неабходна ў першую чаргу шляхам іх стымулявання да здзяйснення свайго канстытуцыйнага права. "Калі існуюць такія праблемы, то, магчыма, варта ўвесці змены ў Канстытуцыю Расейскай Федэрацыі, якія адмяняюць свабодную яўку на выбары", – адзначыла Лідзія Ярмошына.