Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Чэхі і беларусы зьбіраюцца на акцыю салідарнасьці ў Празе 18:36, 16/11/2006
Дзень салідарнасьці адзначаецца сёньня і ў чэскай сталіцы. А 19-ай гадзіне вечара (20-ая паводле Менску) у цэнтры чэскай сталіцы, ля Клімэнтынуму, што непадалёку ад старажытнага Карлавага мосту, зьбіраюцца актывісты чэскай ініцыятывы “Svobodné Bělorusko”.
Таксама сёньня, паведамляе “Радыё Свабода”, у чэскай сталіцы пад бел-чырвона-белымі, чэскімі сьцягамі і сьцягам Эўрапейскага Зьвязу зьбіраюцца і беларускія студэнты, якія вучацца ў Празе.