Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пуцін выступае толькі за «узаемавыгадную» эканамічную інтэграцыю з Беларуссю 17:04, 16/11/2006
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін выказаўся за паглыбленне эканамічнай інтэграцыі з Беларуссю. "Мы выступаем за рэальнае паглыбленне ўзаемавыгаднай эканамічнай інтэграцыі, паслядоўны падыход да пытанняў саюзнай дзяржавы", – сказаў У.Пуцін падчас цырымоніі ўручэння яму ў Крамлю даверчых лістоў замежнымі амбасадарамі, сярод якіх быў і новы амбасадар Беларусі ў Маскве Васіль Даўгалёў.
Прэзідэнт РФ падкрэсліў, што "высокі ўзровень нашага супрацоўніцтва ва ўсіх абласцях дыктуе неабходнасць самага актыўнага штодзённага практычнага ўзаемадзеяння ў інтарэсах Расеі і Беларусі".