Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь помсціць Расеі за цукровыя пошліны 10:46, 16/11/2006
Беларуская мытня не прапускае на тэрыторыю сваёй краіны кандытарскія вырабы з Расеі, паведамляе газета “Коммерсант”. Фармальны чыннік – абарона інтарэсаў сваіх кандытараў, якія вырабляюць цукеркі пад старымі савецкімі брэндамі, ад канукурэнцыі з боку расейскіх вытворцаў. Па меркаванні экспертаў, гэта адказ на ўвядзенне пошліны на імпарт беларускага цукру.
Фармальны чыннік забароны – працягненне канфлікта з нагоды савецкіх кандытарскіх брэндаў, такіх, як, напрыклад, “Му-Му”, “Белочка”, “Мишка на поляне”. Прадукцыю пад гэтымі маркамі вырабляюць і ў Беларусі, і ў Расеі. Са жніўня 2006 года па патрабаванні шэрагу расейскіх кампаній, якім належаць правы на выкарыстанне гэтых брэндаў, расейская мытня не пускае ў Расею частку беларускай кандытарскай прадукцыі, што ўчыніла вялікую шкоду мясцовым кандытарам. У прыватнасці пад забарону трапіла большая частка экспарту ў Расею адной з буйнейшых фабрык Беларусі “Коммунарка”. Цукеркі, якія былі забароненыя для Расеі, склалі 30% ад агульнага аб’ёма вытворчасці прадпрыемства.
Тым не менш, расейскія эксперты лічаць, што “марачны” канфлікт – надуманы чыннік. Сапраўдным чыннікам можа быць жаданне адказаць на рашэнне расейскага Мінэканомразвіцця ўвесці ўвазныя мытныя пошліны на пастаўкі белага цукру з Беларусі.
Нагадаем, што Расея абвінаваціла Беларусь у тым, што Менск не вельмі сумленна карыстаецца мытнымі палёгкамі, якія дае Расея для пастаўкі цукру, што вырабляецца з цукровага бурака. Замест бураковага Беларусь часцяком пастаўляе цукар, які вырабляецца з цукровага трыснёга, што купляецца за мяжой, на які мытныя палёгкі не распаўсюджваюцца.
У канцы кастрычніка МЭРГ накіраваў на зацверджанне ва ўрад праект пастановы аб увядзенні кампенсацыйных пошлін на імпарт цукру з Беларусі. Зараз беларускія прадпрыемствы могуць увазіць у Расею сваю прадукцыю бяспошліна, калі аб’ёмы яе вытворчасці перабольшваюць запатрабаванні ўнутранага рынку Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка выказаўся супраць абмежавальных мераў у гандлю паміж Беларуссю і Расеяй, сказаўшы, што “гэта разбурае нашу адзіную эканамічную прастору”. Аднак у Расеі патрабуюць увядзення кампенсацыйных пошлін, што і прывяло да забароны расейскіх салодкасцяў, кажуць эксперты.
Падобнае рашэнне цалкам адпавядае духу заяў Лукашэнкі. 13 лістапада Лукашэнка папярэдзіў, што Менск можа заблакаваць мяжу. “Туды-назад праз Беларусь перасоўваецца 100 млн тонаў расейскіх грузаў. Гэта вялізны абарот і мы не хацелі б прадпрымаць нейкія дзеянні”, – заявіў Лукашэнка.
Зрэшты, удзельнікі расейскага рынку сцвярджаюць, што панясуць не вельмі вялікія страты ад увядзення санкцый. Па ацэнцы удзельнікаў рынка, расейская кандытарская прадукцыя зараз займае каля 30% беларускага рынка, што складае 17 млн. даляраў за год. Кампенсаваць страту гэтага рынка расейскім кампаніям будзе не вельмі складана.