Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менску разагнаная акцыя салідарнасці. Затрыманыя журналісты (абноўленае) 20:16, 16/11/2006
У цэнтры Менска ў раёне чыгуначнага вакзалу разагнаная акцыя, прымеркаваная да Дня беларускай салідарнасці. Дзесяткі моладзевых актывістаў выйшлі на Прывакзальную плошчу з запаленымі свечкамі і партрэтамі палітвязняў. Супрацоўнікі АМАПа затрымалі 9 удзельнікаў акцыі і трох фотакарэспандэнтаў: Сяргея Грыца (агенцтва “Асашыэйтед Прэс”), Васіля Федасенку (агенцтва “Рейтэр”) і Юлію Дарашкевіч (газета “Наша Ніва”).
Усіх затрыманых адвезлі ў апорны пункт міліцыі.
Журналісты былі вызваленыя праз паўгадзіны пасля затрымання, аднак ад іх запатрабавалі, каб яны неадкладна сыйшлі ад будынка вакзалу.
“Невядомы мужчына ў цывільным запатрабаваў, каб мы неадкладна сыйшлі ад будынка вакзалу. Нам не давалі нават стаяць на тратуары. Думаю, яны чакалі аўтазак, каб перавезці затрыманых у райаддзел міліцыі і не жадалі, каб мы гэта фатаграфавалі”, – паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 фотакарэспандэнт “Асашыэйтед Прэс” Сяргей Грыц.
Акцыі салідарнасці праводзяцца ў Беларусі і па ўсім свеце 16 дня кожнага месяца. Сотні тысяч беларусаў і сяброў нашай краіны ва ўсім свеце ў 20:00 запальваюць у сваіх вокнах свечкі Свабоды, праводзяць вулічныя акцыі салідарнасці, павязваюць джынсавыя і бела-чырвона-белыя стужкі на сваёй вопратцы, удзельнічаюць у флэш-мобах і Інтэрнэт-акцыях. У храмах па ўсім свеце праходзяць набажэнствы за беларускіх палітвязняў, зя сем`і зніклых апазіцыянераў.
Акцыі салідарнасці адбудуцца сёння ў Вашынгтоне, Лондане, Варшаве, Любліне, Кракаве, Беластоку, Познані, Уроцлаве, Кіеве, Санкт-Пецярбурзе, Брусэлі, Стакгольме і ў шэрагу іншых гарадоў і краінаў.