Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 1617 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Апазіцыйныя камуністы не знайшлі абароны ў судзе
16:08, 16/11/2006

Суд Цэнтральнага раёна Менска адмовіўся задаволіць іск Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ) аб абароне дзелавой рэпутацыі, які быў накіраваны супраць Камуністычнай пратыі Белоруссии (КПБ) і газеты КПБ "Коммунист Белоруссии. Мы и время". Такое рашэнне вынесенае 16 лістапада.

Як раней паведамляў БелаПАН, падставай для іска стаў апублікавны ў газеце даклад лідэра КПБ Таццяны Голубевай на так званым "уз’яднальным з’ездзе" двух партый. Па меркаванні істца, дадзены артыкул змяшчае звесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці, і ўчыняюць шкоду дзелавой рэпутацыі ПКБ, паколькі ў ім сцвярджаецца, што партыя пасля аб`яднанага з`езду больш не будзе існаваць.

У дакладзе таксама было заяўлена, што дэлегатамі з`езду сталі 74 сябра ПКБ. "Дадзеная сцвярджэнне ў артыкуле пра ўз`яднанне не адпавядае рэчаіснасці на падставе таго, што ні ПКБ, ні адна з яе арганізацыйных структур не прымалі рашэння аб рэарганізацыі партыі альбо аб уваходжанні асобнай арганізўацыйнай структуры ў КПБ", – адзначалася ў іскавой заяве.

На судзебным паседжанні кіраўніцтва ПКБ запатрабавала падаць усе 74 пратаколы аб абранні дэлегатаў на з`езд. Высвятлілася, што яны былі складзеныя з парушэннямі статутаў двух партый, а некаторыя проста сфальсіфікаваныя. Аднак суд адмовіў ў задавальненні іска ПКБ, назваўшы гэты працэс "палітычнай дыскусіяй".

"Тым не менш нас задавальняюць вынікі працэса", – сказаў БелаПАН прэс-сакратар ПКБ Сяргей Вазняк. Па-першае, па яго словах, у афіцыйных СМІ спынілася "палітычная траскатня пра аб`яднаны з`езд", па-другое, ПКБ былі пададзеныя ўсе 74 пратаколы аб абранні дэлегатаў на з`езд. "Іх беглы аналіз паказаў, што ўсе яны фіктыўныя", – адзначыў С.Вазняк.

Ці будзе ПКБ абскарджваць рашэнне раённага суду, пакуль невядома.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: