Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 1617 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Іх знішчылі за ўдзел у народным вызваленні
11:46, 16/11/2006

Напярэдадні Дня Салідарнасці карэспандэнт “Еўрапейскага радыё” звярнуўся на мінскіх вуліцах да мінакоў з пытаннем «Ці гавораць вам што-небудзь такія прозвішчы, як Ганчар, Захаранка, Завадскі, Красоўскі?». Вось якія адказы прагучалі.

Мужчына: —Я ведаю, хто гэта, але не хачу пра іх гаварыць. Іншае пытаньне — калі ласка, аб гэтым — не.

Мужчына: — Чуў дзесьці, здаецца, у школе яшчэ чуў. Нейкія такія знаёмыя прозвішчы, як прыгадаю, скажу…

Мужчына: — Завадскі, Ганчар, так, знаёмыя палітыкі. Завадскага, здаецца, скралі, а пра Ганчара я ўжо не памятаю.

Мужчына: — Здаецца, палітычныя дзеячы, а можа і пісьменнікі, а можа артысты. Дзесьці чуў іх прозвішчы…

Мужчына: — Гэта даволі вядомыя ў Беларусі людзі — Ганчар, Красоўскі, Захаранка. Яны вядомыя тым, што пацярпелі ад існуючага зараз у Беларусі рэжыму за свае погляды. Упэўненасці няма, але меркаванні такія, што таго ж самага Захаранкі няма ўжывых ужо.

Мужчына: — Яны палітыкай займаюцца альбо займаліся, альбо ўжо сядзяць…

Жанчына: — У сродках масавай інфармацыі пра іх нічога не пішуць. А апазіцыйныя газеты, літаратуру я не чытаю — проста не маю часу.

Мужчына: — Здаецца, паэты беларускія, пісьменнікі. У школе праходзіў іх творчасць…

Мужчына: — Завадскі з’яўляецца зніклым рэпарцёрам НТВ. Ганчар… я мяркую, што гэта нейкі апазіцыйны палітычны лідэр. А вось наконт яго лёсу я вам дакладна не скажу. Ну, напэўна, такі ж, як у Завадскага, дзесьці знік без вестак.

Мужчына: — Гэта былі людзі, якія ўдзельнічалі ў народным вызваленні, якіх знішчалі, якія прапалі. Наш народ знішчаюць, вы самі ведаеце хто.

Мужчына: — Гавораць, яны ўсе загінулі.

Мужчына: — Некалі былі вядомыя палітыкі. Пасля, як сталі няўгоднымі гэтаму рэжыму, яны немаведама куды зніклі.

Нагадаем, Зміцер Завадскі быў аператарам расійскага тэлеканала ОРТ, знік у 2000 годзе. Апазіцыйныя палітыкі Віктар Ганчар і Юрый Захаранка, а таксама бізнэсовец Анатоль Красоўскі зніклі ў 1999 года. У датычнасці да іх знікненняў і забоўстваў падазраюць беларускія ўлады.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: