Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Віцебск: затрыманыя ўдзельнікі акцыі салідарнасьці і журналіст 21:45, 16/11/2006
Мясцовая моладзь сабралася сёньня а 18-й гадзіне каля помніка Ўладзімеру Караткевічу. Хлопцы і дзяўчаты запалілі сьвечкі і прасьпявалі гімн “Магутны Божа”. Як паведамляе “Радыё Свабода”, супрацоўнікі Кастрычніцкага райаддзелу міліцыі праверылі ў прысутных дакумэнты і перапісалі асабістыя зьвесткі. Мясцовага праваабаронцу Леаніда Сьвеціка, журналіста радыё “Рацыя” Вадзіма Баршчэўскага і старшыню абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастуся Смолікава затрымалі, бо у іх не было з сабою пашпартоў.
Цяпер затрыманыя даюць тлумачэньні ў Кастрычніцкім РАУС Віцебска.