Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 1718 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Джынс – за свабоду Беларусі (Фота)
17:29, 17/11/2006

Актывісты грамадзянскай кампаніі "За свабоду!" распаўсюдзілі напярэдадні Дня салідарнасці 16 лістапада дзесяткі тысяч налепак. Маляўнічыя міні-плакаты "Джынс за свабоду!" людзі пабачылі ў больш за 20 гарадах Беларусі: Менску, Барысаве, Дзяржынску, Стоўпцах, Валожыне, Плешчыніцы, Лагойску, Мядзеле, Маладзечне, Вілейцы, Докшыцах, Бягомлі, Асіповічах, Паставах, Глыбокім, Полацку, Наваполацку, Ашмянах, Наваградку, Іўе, Лідзе, Смаргоні, Міры, Карэлічах, Баранавічах і інш.

 ПАЛIТЫКА 

Працягваецца расьследваньне крымінальнай справы пра паклёп на Лукашэнка ў мультфільмах
18:03, 17/11/2006

Сябра грамадзянскай ініцыятывы “Трэці шлях” Павал Марозаў падазраецца ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку. Як паведамляе “Радыё Свабода”, сёньня яго выклікалі ў менскую пракуратуру і азнаёмілі з пастановай сьледзтва. Падставай для крымінальнай справы сталі мультфільмы палітычнага зьместу, разьмешчаныя на інтэрнэт-сайце арганізацыі. Крымінальную справу за мультфільмы распачалі летась. Супрацоўнікі КДБ зрабілі ператрусы ў трох сяброў “Трэцяга шляху” і забралі ўсе носьбіты інфармацыі.

Станіслава Пачобута арыштавалі на пяць сутак. Ён абвясьціў галадоўку
17:48, 17/11/2006

Актывіста Саюза палякаў Беларусі Станіслава Пачобута сёньня арыштавалі на пяць сутак, і ён адразу абвясьціў галадоўку, паведаміла “Радыё Свабода”. Яго затрымалі ўчора ўвечары перад акцыяй салідарнасьці і даставілі ў Ленінскі райаддзел міліцыі Гродна. На актывіста склалі пратакол за дробнае хуліганства паводле артыкула 156 КаАП і пакінулі нанач за кратамі.

Лукашэнка думае, што Еўракамісія прыйдзе да яго «з мячом»
17:27, 17/11/2006

Беларусь адчыненая для любога дыялогу. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы сёння ў Бабруйску на пытанні журналістаў адносна заявы прадстаўніка Еўрапейскай камісіі аб тым, што на прапанову Еўракамісіі адчыніць офіс у нашай краіне беларускія ўлады нічога не адказалі. Разам з гэтым Лукашэнка чамусьці падкрэсліў, што "мы нікому не перашкаджаем працаваць у Беларусі, але жадаем, каб да нас з мячом больш не прыходзілі".

Мілер: «Наша мэта – пераход на рынкавыя цэны»
17:22, 17/11/2006

Старшыня ўпраўлення Газпрома Аляксей Мілер і генеральны дырэктар Белтрансгазу Зміцер Казакоў абмеркавалі ў пятніцу ў Маскве ўмовы пастаўкі расейскага газу ў Беларусь у 2007 годзе, паведамілі РІА Новости ў прэс-службе Газпрома. "Нашай мэтай на перамовах з`яўляецца пераход на рынкавыя цэны ў пастаўках газу ў Беларусь", – падкрэсліў падчас сустрэчы Мілер, словы якога працытавалі ў прэс-службе.

Нямеччына занепакоеная станам здароўя Аляксандра Казуліна
17:15, 17/11/2006

Нямеччына глыбока занепакоеная станам здароўя экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, палітвязня Александра Казуліна, які вось ужо амаль месяц працягвае галадоўку ў турме.

ВГС cпыніў разгляд скаргаў царквы «Новае жыццё»
15:28, 17/11/2006

16 лістапада Касацыйная калегія Вышэйшага Гаспадарчага суду спыніла разгляд скаргаў царквы "Новае жыццё". Яны будуць разгледжаныя пасля паседжання Прэзідыўма Вышэйшага Гаспадарчага суду адносна законнасці рашэння аб пазбаўленні царквы зямлі і будынка.

Польшча будзе патрабаваць ад уладаў Беларусі вызваліць палітзняволеных
15:21, 17/11/2006

Сейм Польшчы закліча беларускія ўлады вызваліць усіх палітзняволеных у краіне. Пра гэта сёння ў лісце да лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча паведаміў маршалак Сейму Марэк Юрэк.

Лукашэнка нагадвае, што расейскія вайсковыя аб`екты ў Беларусі размешчаныя «бясплатна»
15:16, 17/11/2006

Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад расейскага боку роўных умоў падчас фармавання цаны на пастаўкі прыроднага газу ў 2007 годзе. "Расея, парушыўшы дамоўленасці, пачала выходзіць з асобных пагадненняў. "Пуцін сказаў: "Мы павінны мець выгаду". Добра, тады і мы будзем мець выгаду", – заявіў А.Лукашэнка, маючы зносіны з працоўным калектывам ААТ "Белшына" (Магілёўская вобл.). Разам з гэтым ён адзначыў, што праз Беларусь штогод транзітам праходзіць 100 млн тон расейскіх грузаў. "Беларусь – фарпост Расеі на захадзе, расейскія вайсковыя аб`екты тут размешчаныя бясплатна", – заявіў ён.

Пасля галадоўкі шпіталізаваны палітолаг Уладзімір Мацкевіч
15:07, 17/11/2006

16 лістапада быў шпіталізаваны беларускі палітолаг Уладзімір Мацкевіч, які 23 дні тымаў галадоўку пратэсту вернікаў царквы “Новае жыццё”. У цяперашні час ён знаходзіцца ў гастраэнтэралагічным аддзяленні 1-ага клінічнага шпіталя Менска. Медыкі паставілі Ўладзіміру Мацкевічу дыягназ: нырачная недастатковасць у выніку галадоўкі.

Лукашэнка патрабуе кампенсаваць падаражэнне газу
15:03, 17/11/2006

Аляксандр Лукашэнка ставіць перад урадам задачу знайсці кампенсацыйныя рэзервы ў выпадку падвышэння кошту прыроднага газу, які пастаўляецца ў краіну. "Трэба шукаць кампенсацыйныя рэзервы, і ўрад павінен знайсці гэтыя грошы не за конт прадпрыемстваў і насельніцтва", – заявіў А. Лукашэнка, падчас наведвання ў пятніцу ААТ "Белшына" (Магілёўская вобласць).

Амбасадары краін ЕЗ наведаюць мемарыяльны комплекс «Яма»
14:56, 17/11/2006

У мінулыя выходныя ў Менску быў апаганены помнік ахвярам Халакоста "Яма". Амбасадары краін-сяброў ЕЗ, прадстаўленых у Менску, наведаюць мемарыял у панядзелак, 20 лістапада, разам са старшынёй Саюза беларускіх габрэйскіх грамадскіх арганізацый і суполак Леанідам Левіным, каб выказаць салідарнасць з беларускімі гарамадзянамі габрэйскай нацыянальнасці.

Газ ў 2007 годзе будзе каштаваць $230 за тысячу кубаметраў
13:59, 17/11/2006

Кошт газу для Беларусі ў 2007 годзе складзе $230 за адну тысячу кубаметраў, паведаміў сёння журналістам старшыня Расейскага газавага таварыства, кіраўнік думскага камітэту па энергетыкі, транспарту і сувязі Валерый Язеў. Ён растлумачыў, што для Украіны на наступны год кошт запланаваны той жа – $230 за тысячу кубаметраў.

Недзяржаўныя газеты не трапілі ў падпісны каталог «Белпошты»
13:52, 17/11/2006

Вядучыя недзяржаўныя грамадска-палітычныя газеты --як нацыянальныя так і рэгіянальныя - не трапілі ў падпісны каталог “Белпошты” на першае паўгоддзе 2007 года. Дзяржаўнае прадпрыемства-манапаліст паштовай сувязі “Белпошта” адмовілася супрацоўнічаць з недзяржаўнымі нацыянальнымі газетамі “Народная воля”, “Наша Ніва”, “Товарищ”, “СНплюс. Свободные новости плюс”. У падпісным каталогу не апынулася таксама каля дзесятку рэгіянальных незалежных выданняў: “Брестский курьер”, “Витебский курьер”, “Борисовские новости”, “Газета Слонимская”, баранавіцкая газета “Intex-press”, “Ляхавіцкі час”, “Вольнае Глыбокае”, “Ганцавіцкі час”, пінскі тыднёвік “Мясцовы час”.

Дочкі Аляксандра Казуліна пачынаюць галадоўку салідарнасці з бацькам
13:32, 17/11/2006

Заўтра Надзею Батуру, якая праводзіць у офісе Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) галадоўку салідарнасці з Аляксандрам Казуліным, змяняе малодшая дачка палітыка Юлія. Юрыста Алега Воўчака – Вольга Казуліна – старэйшая дачка экс-кандыдата ў прэзідэнты. Аб гэтым БелаПАН паведаміў адказны за правядзенне эстафетнай галадоўкі ў Менску Алесь Стральцоў. Сам ён таксама працягвае галадоўку, разам з гэтым актыўна займаецца зборам подпісаў за партыйных кандыдатаў у мясцовыя Саветы.

9 гарадоў Польшчы салідарныя з беларусамі (Фота)
12:57, 17/11/2006

16 лістапада ў дзевяці польскіх гарадох адбыліся акцыі салідарнасьці зь сем`ямі зьніклых беларускіх палітыкаў і палітвязьнямі. Акцыі салідарнасьці прайшлі ў Варшаве, Кракаве, Познані, Уроцлаве, Гданьску, Лодзі, Пултуске, Любліне, Беластоку.

У Менску патрабуюць вызваліць палітвязняў (Фота)
12:22, 17/11/2006

Расцяжка "Свабоду палітвязням!" была вывешаная 16 лістапада ў Менску на вуліцы Караткевіча. У гэты ж дзень у горадзе адбыліся некалькі акцыяў: сотні актывістаў выйшлі на вуліцы з запаленымі ў знак салідарнасці з палітычнымі вязнямі і сем`ямі зніклых у Беларусі палітыкаў і журналістаў свечкамі.

Акцыя ў Гомеле: затрыманыя ўдзельнікі і мінакі
12:16, 17/11/2006

16 лістапада ўвечары ў Гомелі адбылася штомесячная акцыя Салідарнасьці з пальтзьняволенымі беларусамі. Удзел у ёй прынялі дзесяць чалавек. Пасьля акцыі міліцыянты затрымалі маладых актывістаў. Маладзёнаў адвезьлі ў Цэнтральны РАУС, дзе перапісалі пашпартныя звесткі і вызвалілі.

Агні салідарнасці запаліліся на Нямізе (Фота)
12:06, 17/11/2006

У розных раёнах Менска ўчора прайшлі акцыі салідарнасці. Дзесяткі моладзевых актывістаў сталі са свечкамі і на масце на вуліцы Няміга.

Джон Маккейн подал заявку на участие в выборах президента США
11:45, 17/11/2006

Известный сенатор-республиканец Джон Маккейн подал заявку в Федеральную избирательную комиссию США на формирование подготовительного комитета для изучения возможности участия в президентской гонке 2008 года.

У Барысаве адбылася акцыя памяці (Фота)
11:36, 17/11/2006

16 лістапада ў Барысаве прайшла акцыя, аднесеная да Дня беларускай салідарнасці. 50 моладзевых актывістаў сабраліся ў цэнтры горада, а пасля гэтага прайшлі калонай да Вечнага агню, дзе запалілі свечкі ў памяць аб выкрадзеных і забітых у Беларусі палітыках і журналістах. За ўдзельнікамі акцыі назіралі супрацоўнікі міліцыі, аднак ніхто затрыманы не быў.

Пінскія ўлады не захацелі сустрэцца з прадстаўнікамі АБСЕ
11:31, 17/11/2006

Пінскія ўлады не захацелі сустракацца з прадстаўнікамі АБСЕ. Кіраўнік мінскага офіса гэтай арганізацыі Оке Петэрсан і дарадчык па пытаннях эканомікі, навакольнага асяроддзя і сувязях з грамадскасцю Вадзім Хартынг бралі ўдзел у Століне ў семінары, прысвечаным наступствам Чарнобыльскай аварыі. Пасля гэтага амбасадары АБСЕ прыехалі ў Пінск, спадзяючыся пагаварыць са старшынём гарвыканкаму.

Валерыя Красоўская: Забойцы бацькі непакараныя
11:23, 17/11/2006

"Менск-Варшава -- супольная справа" -- гэткім лёзунгам распачаўся ў Варшаве дзень салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі ды зьніклымі апанэнтамі ўладаў. Арганізаваў акцыю "Зьвяз у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі". Удзел бралі палякі ды беларусы – каля сотні чалавек. Усё пачалося ў цэнтры Варшавы пад помнікам Дэ Голя, дзе мінакам раздавалі ўлёткі пра акцыю салідарнасьці і пра лёс Зьмітра Дашкевіча, асуджанага на паўтары гады зняволеньня за "ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі ".

Мілінкевіч сустракаецца са студэнтамі менскіх вну
11:07, 17/11/2006

Служба бяспекі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта пазапраўна спрабавала перашкодзіць лідэру дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандру Мілінкевічу збіраць подпісы жыхароў інтэрнатаў універсітэта. Нягледзячы на гэта, каб аддаць свой подпіс у падтрымку дэмакратычнага кандыдата, студэнты выходзілі да Мілінкевіча прама на вуліцу.

The Guardian: за фасадом кадыровской Чечни - похищения, убийства и пытки
11:07, 17/11/2006

Том Парфитт, автор статьи в британской газете The Guardian, обращается к сегодняшней ситуации в Чеченской республике. Сегодня, когда Россия выиграла войну, а путинская стратегия постепенного вывода федеральных сил и "чеченизации" конфликта дала свои плоды, за "мир" в Чечне все еще приходится дорого платить, отмечает британский обозреватель (полный текст на сайте Inopressa.Ru).

У Беластоку арыштавалі Лукашэнку (Фота)
11:01, 17/11/2006

50 чалавек прыйшлі 16 лістапада да беларускага консульства ў Беластоку, каб выказаць сваю падтрымку арыштаваным палітыкам й семьям зьніклых апанэнтаў рэжыму Лукашэнкі. Чарговая акцыя салідарнасьці, арганізаваная беларускімі студэнтамі, прайшла ў выглядзе тэатралізаванага пэрфомансу, падчас якога імправізаваны Аляксандар Лукашэнка быў арыштаваны уласнай аховаю, а малады палітык Зьміцер Дашкевіч вызвалены з турмы па патрабаваньні грамадзкасьці.

У Віцебску вызвалілі ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці (Фота)
10:49, 17/11/2006

Супрацоўнікі Кастрычніцкага райаддзелу міліцыі праверылі па кампутарнай базе асабістыя дадзеныя затрыманых: журналіста радыё “Рацыя” Вадзіма Баршчэўскага, праваабаронцы Леаніда Сьвеціка і старшыні абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастуся Смолікава. Як паведамляе “Радыё Свабода”, ніякіх пратаколаў у пастарунку складаць ня сталі, аднак выказалі сваё незадавальненьне паводзінамі затрыманых: затрыманых абвінавацілі ў падбухторваньні моладзі да парушэньня грамадзкага парадку.

Салідарнасць са змагарамі за свабоду (Фота)
10:34, 17/11/2006

16 лістапада акцыі салідарнасці з Беларуссю традыцыйна прашлі ў шматлікіх беларускіх гарадах, а таксама за мяжой. У Менску ў гэты дзень на вуліцы выйшлі сотні актывістаў, якія запальвалі свечкі салідарнасці ў розных раёнах горада. Акцыі адбыліся ў Віцебску, Гародні, Гомелі, Салігорску, Барысаве, Берасці, Магілёве і іншых гарадах Беларусі. Тысячы беларусаў запальвалі свечкі Свабоды і Салідарнасці ў вокнах сваіх дамоў. На вуліцы сваіх гарадоў выходзілі жыхары Англіі, Нямеччыны, Швецыі, Польшчы, Расеі, Украіны, Чэхіі, ЗША і іншых краін. Памяць аб выкрадзеных і забітых у Беларусі лідэрах апазіцыі і журналістах, салідарнасць з палітвязнямі і беларускімі змагарамі за свабоду вось ужо больш за год аб`ядноўвае людзей усяго свету з Беларуссю.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Расея супраць павелічэння транзіту казахскай нафты ў Беларусь
11:14, 17/11/2006

Расея не дазволіла павялічыць пастаўкі казахстанскай нафты ў Беларусь чыгуначным транспартам у мэтах загрузкі Наваполацкага прадпрыемства па транспарце нафты “Дружба”, паведамляе ПРАЙМ-ТАСС. Разглядалася магчымасць паставак нафты з Казахстана чыгуначным транспартам да Наваполацка, а пасля па трубе ў Літву, на Мажэкяйскі НПЗ. Аднак расейскі бок паведаміў аб тэхнічнай немагчымасці рэалізаваць гэтую прапанову з прычыны перагрузкі сваёй чыгуначнай сістэмы.

 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Лукашенко: «Нам удалось пресечь ввоз в Беларусь этой гадости из России»
17:33, 17/11/2006

Александр Лукашенко заявил, что стране удалось пресечь массовый ввоз из Российской Федерации суррогатного алкоголя. "Сегодня мы на границе с Россией задерживаем огромное количество фур с этой гадостью. Нам удалось пресечь массовый ввоз этой гадости и спасти очень многих людей", - отметил белорусский президент журналистам в Бобруйске.

Возбуждено уголовное дело по факту гибели солдат на Гожском полигоне
17:16, 17/11/2006

По факту происшествия на Гожском полигоне Гродненской области, в результате которого погибли двое военнослужащих 6-й отдельной механизированной бригады, возбуждено уголовное дело по ч. 3 ст. 463 Уголовного кодекса Республики Беларусь (нарушение правил обращения с оружием, материалами, веществами и предметами, представляющими повышенную опасность для окружающих). Об этом БелаПАН сообщил начальник отдела Белорусской военной прокуратуры Игорь Шерснев.

В Беларуси повышены экспортные пошлины на нефть и нефтепродукты
16:37, 17/11/2006

В Беларуси повышены экспортные пошлины на нефть и нефтепродукты, вывозимые с территории республики за пределы государств-членов ЕврАзЭС. Такое решение принято постановлением Совета Министров №1517 от 14 ноября 2006 года.

Лукашенко: Предприятия должны избавиться от посредников
15:34, 17/11/2006

Александр Лукашенко заявил, что белорусские товаропроизводители должны полностью избавиться от услуг посредников. "Нам надо торговать самим, самим продавать продукцию на мировых рынках, и тогда нам не страшно будет повышение цены ни на газ, ни на нефть, ни на другие ресурсы", - заявил он, посещая ОАО "Белшина" (Могилевская обл.).

Названы самые злостные спамеры мира
13:54, 17/11/2006

Британская антиспамовая компания Spamhaus обнародовала рейтинг самых злостных спамеров мира. Украинец Алексей Поляков занял в нем первое место. За ним укрепился Лео Куваев из России. Третье место в рейтинге самых злостных спамеров мира занял гражданин США Майкл Линдсей.

Двух граждан Швейцарии обвиняют в убийстве зубров в Беловежской Пуще
13:37, 17/11/2006

В Брестской области возбуждено уголовное дело в отношении двух граждан Швейцарии, подозреваемых в убийстве зубров в Беловежской Пуще. Как сообщили "Интерфаксу" в Госинспекции охраны животного и растительного мира при президенте Беларуси, несмотря на то, что у иностранцев было разрешение только на отстрел кабана и оленя, они убили взрослую самку зубра и маленького зубренка.

Беларусь заняла 13 место в мире по количеству пользователей Интернета
12:51, 17/11/2006

Беларусь заняла 13 место среди стран мира по количеству пользователей Интернета. Такие данные приведены в распространенном в пятницу «Докладе об информационной экономике», составленном Конференцией ООН по торговле и развитию. В частности, согласно докладу, в Беларуси насчитывается порядка 3,39 млн. пользователей.

Литва после закрытия Игналинской АЭС будет импортировать украинскую электроэнергию
11:39, 17/11/2006

После закрытия в 2009 году во исполнение требований Евросоюза Игналинской АЭС Литва сможет импортировать электроэнергию из Украины. Данный вопрос обсудил с украинским руководством президент Литвы Валдас Адамкус, который находится в Украине с официальным визитом. Как сообщил журналистам президент Литвы, достигнуты предварительные договоренности на эту тему.

Лукашенко берет под контроль недвижимость в Минске и областных городах
11:27, 17/11/2006

Александр Лукашенко подписал указ "О некоторых вопросах распоряжения имуществом, находящимся в коммунальной собственности", сообщили "Интерфаксу" в его пресс-службе. Там отметили, что этот документ устанавливает механизм отчуждения объектов, расположенных в центральной части городов областного подчинения.

Свыше 1 миллиарда жителей мира пользуются интернетом
11:17, 17/11/2006

Количество пользователей сети Интернет в мире превысило 1 млрд человек. Такие данные приведены в распространенном «Докладе об информационной экономике», составленном Конференцией ООН по торговле и развитию.

При выполнении стрельб из миномета погибли двое военнослужащих
11:10, 17/11/2006

16 ноября на Гожском полигоне при выполнении стрельб из миномета военнослужащими 6-й гвардейской отдельной механизированной бригады, в результате несанкционированного разрыва боеприпаса, от полученных травм скончались рядовой Кулеша А. В. и сержант Левкевич В. А. Прапорщик Касяник Н. А. и старший лейтенант Шородок Т. И. получили осколочные ранения, сообщает пресс-служба Министерства обороны.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: