Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 1718 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беластоку арыштавалі Лукашэнку (Фота)
11:01, 17/11/2006

50 чалавек прыйшлі 16 лістапада да беларускага консульства ў Беластоку, каб выказаць сваю падтрымку арыштаваным палітыкам й семьям зьніклых апанэнтаў рэжыму Лукашэнкі. Чарговая акцыя салідарнасьці, арганізаваная беларускімі студэнтамі, прайшла ў выглядзе тэатралізаванага пэрфомансу, падчас якога імправізаваны Аляксандар Лукашэнка быў арыштаваны уласнай аховаю, а малады палітык Зьміцер Дашкевіч вызвалены з турмы па патрабаваньні грамадзкасьці.

Пасьля заканчэньня пэрфомансу яго удзельнікі сталі са сьвечкамі й партрэтамі палітвязьняў Паўла Севярынца, Артура Фінькевіча, Міколы Статкевіча, Аляксандара Казуліна, Цімафея Дранчука, Андрэя Клімава і іншых насупраць беларускага консульства і патрабавалі неадкладнага вызваленьня палітвязьняў.

Гаворыць адзін з арганізатараў акцыі Барыс Гарэцкі: “У гэты дзень ужо цэлы год запар у многіх краінах Эўропы адбываюцца акцыі салідарнасьці з беларускімі палітвязьнямі й сем’ямі зьніклых апанэнтамі рэжыму Лукашэнкі. За сваю палітычную дзейнасьць дзясяткі чалавек адбываюць ў Беларусі розныя тэрміны пакараньня. Таму сёньня мы прыйшлі да беларускага дыпляматычнага прадстаўніцтва каб памяняць Дзіму на Сашу, бо лічыім, што ў турме мусяць сядзець сапраўдныя злачынцы, як Лукашэнка, а кіраваць краінаю – мужныя і адказныя патрыёты накшталт Дашкевіча”.

Удзельнік акцыі салідарнасьці Аляксей Трубкін дадае: “Нажаль, сёньня мы не можам працягваць адукацыю на Радзіме і вымушаныя вучыцца па-за межамі сваёй краіны. Але нават тут мы не забывем пра сваіх сяброў і паплечнікаў, якіх перасьледуе рэжым Лукашэнкі, штомесечна арганізуем акцыі салідарнасьці і выказваем сваю падтрымку асуджаным калегам”.

Акцыі салідарнасьці з Беларусьсю адбыліся сёньня таксама ў Варшаве, Любліне, Кракаве, Познані, Уроцлаве, Гданьску й Лодзі.

























напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: