Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 1718 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка нагадвае, што расейскія вайсковыя аб`екты ў Беларусі размешчаныя «бясплатна»
15:16, 17/11/2006

Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад расейскага боку роўных умоў падчас фармавання цаны на пастаўкі прыроднага газу ў 2007 годзе. "Расея, парушыўшы дамоўленасці, пачала выходзіць з асобных пагадненняў. "Пуцін сказаў: "Мы павінны мець выгаду". Добра, тады і мы будзем мець выгаду", – заявіў А.Лукашэнка, маючы зносіны з працоўным калектывам ААТ "Белшына" (Магілёўская вобл.). Разам з гэтым ён адзначыў, што праз Беларусь штогод транзітам праходзіць 100 млн тон расейскіх грузаў. "Беларусь – фарпост Расеі на захадзе, расейскія вайсковыя аб`екты тут размешчаныя бясплатна", – заявіў ён.

"Мы павінны захаваць роўныя ўмовы: калі ў Смаленску газ каштуе 40 даляраў, значыць і ў нас ён павінен каштаваць 40 даляраў. Не важна, якая будзе цана на газ: 200, 150 або 100 даляраў, але ў нас павінны быць з Расеяй роўныя ўмовы", – лічыць Лукашэнка, перадае "Інтэрфакс".

"Мы шукаем выхад са становішча, каб засцерагчы ад небяспекі сваю краіну", – сказаў ён. Разам з гэтым, па словах А.Лукашэнкі, "калі цэны вырастуць, і мы страцім 200 млн даляраў альбо 1 млрд даляраў, то мы не зможам гэта перакласці на плечы насельніцтва і прадпрыемстваў. Мы павінны ўвесці кампенсацыйныя схемы і прапанаваць Расеі кампенсаваць нам гэты рост цэнаў. Мы таксама павінны мець нейкую выгаду", – заявіў А.Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што "расейцы заўсёды былі роднымі і блізкімі людзьмі, але якімі бы блізкімі яны ні былі, мы не можам залежыць па энерганосьбітах ад адной краіны", – сказаў А.Лукашэнка.

У гэтай сувязі, па яго словах, "мы з урадам кідаемся па ўсім свеце ў пошуках нафты". Разам з гэтым ён заявіў, што могуць быць скарыстаныя два варыянты: "або здабываць яе ў іншай краіне і прадаваць на сусветных рынках, або як робяць амерыканцы – танкерамі дастаўляць у парты, а затым па чыгунцы або трубаправодным транспартам пастаўляць яе ў Беларусь.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: