Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Газ ў 2007 годзе будзе каштаваць $230 за тысячу кубаметраў 13:59, 17/11/2006
Кошт газу для Беларусі ў 2007 годзе складзе $230 за адну тысячу кубаметраў, паведаміў сёння журналістам старшыня Расейскага газавага таварыства, кіраўнік думскага камітэту па энергетыкі, транспарту і сувязі Валерый Язеў. Ён растлумачыў, што для Украіны на наступны год кошт запланаваны той жа – $230 за тысячу кубаметраў.
Язеў нагадаў, што газ на Украіну пастаўляецца праз кампанію “Росукрэнерга”, якая, закупляючы расейскі газ па рынкавых коштах, "пасля гандлюе "кошыкам", у які ўваходзіць расейскі і туркменскі газ". Такім чынам, "на выхадзе" кошт на газ для ўкраінскіх спажыўцоў у наступным годзе складзе прыкладна $135 за тысячу кубаметраў, адзначыў ён.
Адказваючы на пытанне журналістаў, ці не ўскладніць меркаваны кошт на газ для беларускіх спажыўцоў узаемаадносінаў паміж нашымі краінамі, Язеў адзначыў: "Не ведаю, ускладніць або не, але час, калі Расея плаціла за энергетычную бяспеку Еўропы, пастаўляючы газ для краін, па тэрыторыі якіх ішоў транзіт у еўрапейскія краіны, – Украіну і Беларусь, прайшоў".
"Зараз, мы будуем адносіны з нашымі самымі блізкімі партнёрамі па рынкавых прынцыпах", – падкрэсліў ён.