Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 1718 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Станіслава Пачобута арыштавалі на пяць сутак. Ён абвясьціў галадоўку
17:48, 17/11/2006

Актывіста Саюза палякаў Беларусі Станіслава Пачобута сёньня арыштавалі на пяць сутак, і ён адразу абвясьціў галадоўку, паведаміла “Радыё Свабода”. Яго затрымалі ўчора ўвечары перад акцыяй салідарнасьці і даставілі ў Ленінскі райаддзел міліцыі Гродна. На актывіста склалі пратакол за дробнае хуліганства паводле артыкула 156 КаАП і пакінулі нанач за кратамі.

Судзьдзя Дзьмітры Мацеюк не згадзіўся выслухаць семярых сьведкаў з боку Станіслава Пачобута. Сьведкамі ў судзе былі толькі міліцыянты. Нікому іншаму прысутнічаць на разглядзе справы спадар Мацеюк не дазволіў.

Сам Станіслаў Пачобут пасьпеў расказаць, што ўчора група моладзі мелася запаліць у цэнтры Гродна сьвечкі з нагоды Дня салідарнасьці. Зрабіць гэта не атрымалася, бо зьявіліся міліцыянты, затрымалі яны толькі аднаго Станіслава Пачобута.

“Потым я даведаўся, што спраўляў нейкія патрэбы ў публічным месцы. Але было відавочна адразу, што гэта правакацыя. Проста чалавек падбег, паказаў на мяне пальцам, і мяне затрымалі ”, -- расказаў актывіст СПБ.

Станіслаў Пачобут сказаў, што супрацоўнік міліцыі, які кіраваў затрыманьнем, затрымліваў яго некалькі разоў раней.

Папярэднім разам Станіслава Пачобута затрымлівалі ў сакавіку на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, тады яго арыштавалі на 10 сутак і зьмясьцілі ў жодзінскую турму.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: