Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 1718 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Валерыя Красоўская: Забойцы бацькі непакараныя
11:23, 17/11/2006

"Менск-Варшава -- супольная справа" -- гэткім лёзунгам распачаўся ў Варшаве дзень салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі ды зьніклымі апанэнтамі ўладаў. Арганізаваў акцыю "Зьвяз у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі". Удзел бралі палякі ды беларусы – каля сотні чалавек. Усё пачалося ў цэнтры Варшавы пад помнікам Дэ Голя, дзе мінакам раздавалі ўлёткі пра акцыю салідарнасьці і пра лёс Зьмітра Дашкевіча, асуджанага на паўтары гады зняволеньня за "ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі ".

Потым удзельнікі расьцягнуліся абапал вуліцы Новы Сьвят. Маніфэстанты трымалі зьнічкі, бел-чырвона-белыя сьцягі ды партрэты Зьмітра Дашкевіча. Праз цэнтральныя вуліцы калёна дайшла да Замкавага Пляцу, дзе арганізатары паказалі фільм Паўла Шэрэмэта "Дзікае паляваньне-2". Фільм праецыраваўся на аглядную вежу на Замкавым пляцы, паведаміла “Еўрапейскае радыё для Беларусі”.

У акцыі ўдзельнічала Валерыя Красоўская, дачка зніклага ў Беларусі 16 верасьня 1999 года грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага.

"Я б хацела сказаць, што значыць для мяне панятак "салідарнасьць". Імя злачынцаў, які прычыніліся да гвалтоўнага знікненьня, а магчыма да забойства Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі й Зьмітра Завадзкага, вядомыя ўсяму сьвету. Але замест пакарання злачынцы працягваюць беспакарана рабіць зло. Жыць і ведаць, што той, хто адправіў твайго бацьку на сьмерьць і застаўся непакараны - гэта пекла. Толькі вашая салідарнасьць падтрымлівае мяне. Я вельмі расчуленая тым, што сёньня вы тут. Сябры, толькі вера падтрымлівае мяне. Вера ў трыюмф правасудзьдзя. Чакаць засталося нядоўга. Усё залежыць ад нашае з вамі салідарнасьці", -- заявіла Валерыя Красоўская.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: