Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мілінкевіч сустракаецца са студэнтамі менскіх вну 11:07, 17/11/2006
Служба бяспекі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта пазапраўна спрабавала перашкодзіць лідэру дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандру Мілінкевічу збіраць подпісы жыхароў інтэрнатаў універсітэта. Нягледзячы на гэта, каб аддаць свой подпіс у падтрымку дэмакратычнага кандыдата, студэнты выходзілі да Мілінкевіча прама на вуліцу.
Учора лідэр аб`яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч праводзіў збор подпісаў за кандыдатаў у дэпутаты ад дэмакратычных сіл у Савецкім раёне Менска. Па запрашэнні групы студэнтаў, ён планаваў наведаць інтэрнаты №7 і №8 БНТУ па вуліцы Сурганава, 47. Ахоўнік на ўвазодзе ў будынак не меў прэтэнзій да зборшчыкаў подпісаў, і Аляксандр Мілінкевіч пачаў абыход інтэрната.
Аднак літэральна праз гадзіну, той жа ахоўнік, спасылаючыся на нейкі надзвычайны загад Службы бяспекі БНТУ, папрасіў палітыка пакінуць будынак. Аргументаваў ён сваю просьбу тым, што калі Аляксандр Мілінкевіч не выканае загад, ахоўнік можа быць звольнены з працы. Узяўшы пад увагу становішча ахоўніка, Аляксандр Мілінкевіч працягнуў збіраць подпісы на прыступках інтэрната.