Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мілер: «Наша мэта – пераход на рынкавыя цэны» 17:22, 17/11/2006
Старшыня ўпраўлення Газпрома Аляксей Мілер і генеральны дырэктар Белтрансгазу Зміцер Казакоў абмеркавалі ў пятніцу ў Маскве ўмовы пастаўкі расейскага газу ў Беларусь у 2007 годзе, паведамілі РІА Новости ў прэс-службе Газпрома. "Нашай мэтай на перамовах з`яўляецца пераход на рынкавыя цэны ў пастаўках газу ў Беларусь", – падкрэсліў падчас сустрэчы Мілер, словы якога працытавалі ў прэс-службе.
Бакі абмеркавалі асноўныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.
У прыватнасці, гаворка йшла пра ход незалежнай ацэнкі рынкавага кошту аб’ектаў газатранспартнай сістэмы Беларусі і ўмовах паставак расейскага газу ў рэспубліку ў 2007 годзе.
Газпром пераходзіць на рынкавыя прынцыпы супрацоўніцтва з усімі краінамі-пакупнікамі расейскага газу. Беларусь з’яўляецца апошняй дзяржавай, якая захавала нізкія цэны закупу расейскага газу ў 2006 годзе, што звязана з прыняццем Беларуссю шэрагу рашэнняў, адпаведных эканамічным інтарэсам Газпрома. У прыватнасці, былі аформленыя правы ўласнасці Газпрома на беларускі ўчастак газаправода Ямал-Еўропа, кампаніі была перададзеная зямля пад газаправодам у доўгатэрміновую арэнду. У сувязі з гэтым пераход на адпаведны еўрапейскаму ўзровень цэнаў для Беларусі плануецца ажыццявіць з 2007 года.
Абмяркоўваючы ўмовы паставак газу ў Беларусь у 2007 годзе, Газпром раней заяўляў аб цане ў $200 за тысячу кубаметраў.
Кантракт паміж ААТ Газпром і ААТ Белтрансгаз на пастаўку і транзіт газу ў 2006 годзе быў падпісаны 27 снежня 2005 года. Кошт газу і тарыф на транспартоўку ў 2006 годзе адпавядаюць аналагічным умовам 2005 года. У адпаведнасці з дакументам у 2006 годзе Газпром паставіць у Беларусь 21 мільярд кубаметраў газу, з якіх 1,5 мільярда кубаметраў – пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці.
Па ініцыятыве беларускага боку ацэнку кошту аб`ектаў газатранспартнай сістэмы Беларусі праводзіць банк ABN Amro. Мяркуецца, што дадзеныя актывы могуць быць скарыстаныя ў разліках за пастаўкі газу.