Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 1718 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расея супраць павелічэння транзіту казахскай нафты ў Беларусь
11:14, 17/11/2006

Расея не дазволіла павялічыць пастаўкі казахстанскай нафты ў Беларусь чыгуначным транспартам у мэтах загрузкі Наваполацкага прадпрыемства па транспарце нафты “Дружба”, паведамляе ПРАЙМ-ТАСС. Разглядалася магчымасць паставак нафты з Казахстана чыгуначным транспартам да Наваполацка, а пасля па трубе ў Літву, на Мажэкяйскі НПЗ. Аднак расейскі бок паведаміў аб тэхнічнай немагчымасці рэалізаваць гэтую прапанову з прычыны перагрузкі сваёй чыгуначнай сістэмы.

Эканамічная сітуацыя на Наваполацкім прадпрыемстве па транспарце нафты “Дружба” у апошнія месяцы значна пагоршылася, яго рэнтабільнасць знізілася да адмоўнага ўзроўня.

Транзіт расейскай нафты па наваполацкім нафтапровадзе “Дружба” у накірунку Літвы не здзясняўся пасля аварыі, якая здарылася на расейскім участку нафтапровада 29 ліпеня 2006 года. Пакуль невядома, калі Расея адновіць аб’ёмы транзіту ў бок Літвы і ці мае намер яна гэта рабіць наогул.

Раней Наваполацкае прадпрыемства “Дружба” перапампоўвала нафту таксама і ў Латвію, але са студзеня 2003 г. транзіт расейскай нафты ў гэтым накірунку быў цалкам спынены. У выніку наваполацкі натаправод у гэтым накірунку быў і загружаны толькі на 40%, а пасля аварыі ён наогул не працуе.

Па дадзеных Мінстата, транспартоўка нафты па беларускай нафтаправоднай сістэме ў 2005 г. павялічылася на 3,4% да 106,8 млн.т., у тым ліку транзіт павялічыўся на 4,2% да 87,6 млн.т.

Наваполацкае прадпрыемства па транспарце нафты “Дружба” транспартавала 23,432 млн.т. (+4,4%). На нафтаперапрацоўчы завод “Нафтан” у 2005 г. пастаўлена 8,649 млн.т. (паніжэнне на 0,7%). Транзітам на Мажэйкяй, Буцінге (Літва) наваполацкае прадпрыемства прапампавала 14,783 млн.т. (+6,7%). У накірунку латвійскага порта Вентспілс транзіт не здзяйсняўся.

Гомельскае прадпрыемства транспарта нафты “Дружба” у 2005 г. павялічыла перапампоўку нафты на 3,2% да 83,381 млн.т. У тым ліку на Мазырскі НПЗ прадпрыемства транспартавала 9,476 млн.т. нафты (+0,8%). Транзітам праз гомельскае прадпрыемства ў 2005 г. прапампавана 72,898 млн.т. (+3,7%): у накірунку Адамава (Польшча) 49,068 млн.т. (+1,9%), у накірунку Брады (Украіна) 23,829 млн.т. (+17,6%).


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: