Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 1718 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Працягваецца расьследваньне крымінальнай справы пра паклёп на Лукашэнка ў мультфільмах
18:03, 17/11/2006

Сябра грамадзянскай ініцыятывы “Трэці шлях” Павал Марозаў падазраецца ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку. Як паведамляе “Радыё Свабода”, сёньня яго выклікалі ў менскую пракуратуру і азнаёмілі з пастановай сьледзтва. Падставай для крымінальнай справы сталі мультфільмы палітычнага зьместу, разьмешчаныя на інтэрнэт-сайце арганізацыі. Крымінальную справу за мультфільмы распачалі летась. Супрацоўнікі КДБ зрабілі ператрусы ў трох сяброў “Трэцяга шляху” і забралі ўсе носьбіты інфармацыі.

Паўла Марозава выклікалі ў менскую пракуратуру па тэлефоне. Сьледчы падаў яму пастанову пракуратуры аб тым, што Павал прызнаны падазраваным у крымінальнай справе за паклёп на Аляксандра Лукашэнку.

Нагадаем: летась 16 жніўня менская пракуратура сумесна з КДБ распачала крымінальную справу за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Падставай сталі мультфільмы палітычнага зьместу, разьмешчаныя на сайце ініцыятывы “Трэці шлях” (mult.3dway.org).

У Андрэя Абозава, Паўла Марозава і Алега Мініча супрацоўнікі КДБ зрабілі ператрус, забралі ўсе кампутары і ўсе носьбіты інфармацыі. У Алега Мініча і ягонай жонкі Галіны супрацоўнік КДБ забраў таксама пашпарты, якія доўгі час не аддаваў. Мультыплікатараў прынялі ў Кіеве калегі з кампаніі “Дзіва прадакшн”, якія распаўсюджвалі мультфільмы ў інтэрнэце ў часе прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне. Потым на абарону беларускіх калег выступіла міжнародная арганізацыя мультыплікатараў, якая мае прадстаўніцтвы амаль ва ўсіх краінах сьвету. На заклік лідэра арганізацыі доктара Робэрта Расэла аніматары накіроўвалі свае заявы ў беларускія амбасады з патрабаваньнем спыніць перасьлед распаўсюднікаў мультфільмаў у інтэрнэце.

Алег Мініч і Андрэй Абозаў знаходзяцца за межамі Беларусі. Цяпер, калі Павал Марозаў мае статус падазраванага ў крымінальнай справе, да яго могуць у хуткім часе вылучыць абвінавачаньне.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: