Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Салідарнасць са змагарамі за свабоду (Фота) 10:34, 17/11/2006
16 лістапада акцыі салідарнасці з Беларуссю традыцыйна прашлі ў шматлікіх беларускіх гарадах, а таксама за мяжой. У Менску ў гэты дзень на вуліцы выйшлі сотні актывістаў, якія запальвалі свечкі салідарнасці ў розных раёнах горада. Акцыі адбыліся ў Віцебску, Гародні, Гомелі, Салігорску, Барысаве, Берасці, Магілёве і іншых гарадах Беларусі. Тысячы беларусаў запальвалі свечкі Свабоды і Салідарнасці ў вокнах сваіх дамоў. На вуліцы сваіх гарадоў выходзілі жыхары Англіі, Нямеччыны, Швецыі, Польшчы, Расеі, Украіны, Чэхіі, ЗША і іншых краін. Памяць аб выкрадзеных і забітых у Беларусі лідэрах апазіцыі і журналістах, салідарнасць з палітвязнямі і беларускімі змагарамі за свабоду вось ужо больш за год аб`ядноўвае людзей усяго свету з Беларуссю.
17 моладзевых актывістаў былі затрыманыя ўчора ў Менску падчас мірных акцый у розных раёнах горада. Праз некалькі гадзін пасля затрымання ўсе яны былі вызваленыя. Арыштоўвалі і затрымоўвалі актывістаў у іншых гарадах краіны. Актывіст Саюза палякаў Станіслаў Пачобут правёў сёння ноч у спецпрыёмніку-размеркавальніку. Выхад на плошчу са свечкай супрацоўнікі міліцыі расцанілі як "хуліганства".
Акцыі салідарнасці праводзяцца ў Беларусі і па ўсім свеце 16 дня кожнага месяца. Тысячы беларусаў і сяброў нашай краіны ва ўсім свеце ў 20:00 запальваюць у сваіх вокнах свечкі Свабоды, праводзяць вулічныя акцыі салідарнасці, павязваюць джынсавыя і бела-чырвона-белыя стужкі на сваёй вопратцы, удзельнічаюць у флэш-мобах і Інтэрнэт-акцыях. У храмах па ўсім свеце праходзяць набажэнствы за беларускіх палітвязняў, зя сем`і зніклых апазіцыянераў.