Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пасля галадоўкі шпіталізаваны палітолаг Уладзімір Мацкевіч 15:07, 17/11/2006
16 лістапада быў шпіталізаваны беларускі палітолаг Уладзімір Мацкевіч, які 23 дні тымаў галадоўку пратэсту вернікаў царквы “Новае жыццё”. У цяперашні час ён знаходзіцца ў гастраэнтэралагічным аддзяленні 1-ага клінічнага шпіталя Менска. Медыкі паставілі Ўладзіміру Мацкевічу дыягназ: нырачная недастатковасць у выніку галадоўкі.
У 6-ым шпіталі Менска з дыягназам двухбаковая пнеўманія дагэтуль знаходзіцца яшчэ адна ўдзельніца акцыі – Ірына Васілеўская.
Нагадаем, што пратэстанты праводзілі галадоўку ў падтрымку будынка царквы “Новае жыццё”, які па рашэнні суду павінен перайсці ва ўласнасць Менгарвыканкама.