Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ВГС cпыніў разгляд скаргаў царквы «Новае жыццё» 15:28, 17/11/2006
16 лістапада Касацыйная калегія Вышэйшага Гаспадарчага суду спыніла разгляд скаргаў царквы "Новае жыццё". Яны будуць разгледжаныя пасля паседжання Прэзідыўма Вышэйшага Гаспадарчага суду адносна законнасці рашэння аб пазбаўленні царквы зямлі і будынка.
На працягу 23 дзён больш за 100 пратэстантаў трымалі галадоўку у падтрымку свайго храма, які знаходзіцца ў Менску па адрасе вул. Кавалёва, 72. Людзі кругласутачна не выходзілі з будынка, патрабуючы такім чынам адмяніць рашэнне Гаспадарчага суду Менска аб спыненні права царквы на карыстанне зямельным участкам і будынкам, а таксама аб іх канфіскацыі і прымусовым выкупе.
4 лістапада Прэзідыўм Вышэйшага Гаспадарчага суду Беларусі (ВГС) адмяніў судовыя пастановы, датычныя ўласнасці царквы "Новае жыццё" і накіраваў справу на новы разгляд.