Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Польшча будзе патрабаваць ад уладаў Беларусі вызваліць палітзняволеных 15:21, 17/11/2006
Сейм Польшчы закліча беларускія ўлады вызваліць усіх палітзняволеных у краіне. Пра гэта сёння ў лісце да лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча паведаміў маршалак Сейму Марэк Юрэк.
Спікер польскага парламента праінфармаваў лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл аб тым, што Сейм Польшчы рыхтуе рэзалюцыю, у якой закліча ўлады Беларусі спыніць рэпрэсій супраць народа і вызваліць усіх палітычных вязняў у краіне.
Марэк Юрэк, ад імя дэпутатаў польскага парламента, выказаў Аляксандру Мілінкевічу словы прызнання і падтрымкі: “Мы памятаем Вашую прамову, з якой Вы выступілі ў Сейме, яна была яскравым доказам таго, як моцна беларускае грамадства прагне свабоды і дэмакратыі”.
Рэзалюцыя парламента Польшчы стане рэакцыяй на заклік Аляксандра Мілінкевіча “падтрымаць тых, хто ў Беларусі церпіць за сваю палітычную пазіцыю і патрабаваць ад палітычных лідэраў Беларусі спыніць палітычныя рэпрэсіі і вызваліць усіх палітзняволеных”. З гэтымі словамі 20 кастрычніка 2006 года Аляксандр Мілінкевіч звярнуўся да парламентаў краін Еўрасаюза, ЗША, Расіі і Украіны.
Зварот накіраваны ў парламенты Аўстарыі, Бельгіі, Кіпра, Чэхыі, Даніі, Эстоніі, Фінляндыі, Францыі, Германіі, Грэцыі, Венгрыі, Ірландыі, Італіі, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Мльты, Польшчы, Партугаліі, Славакіі, Славеніі, Гішпаніі, Швецыі, Нідэрланадаў, Вялікай Брытаніі, ЗША, Расіі і Украіны.