Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У галадоўцы салідарнасці з Казуліным прынялі ўдзел ужо больш за 50 чалавек 17:05, 20/11/2006
У галадоўцы салідарнасці з Аляксандрам Казуліным, пачатай 30 кастрычніка прадстаўнікамі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) у Берасці, ужо прынялі ўдзел больш за 50 чалавек. Гэта без уліку мінчукоў, якія таксама падтрымлівалі акцыю.
Сярод зарэгістраваных у Берасці удзельнікаў галадоўкі салідарнасці – прадстаўнікі БСДП (Грамада), Партыі камуністаў Беларускай, Партыі БНФ, беспартыйныя, які працавалі ў перадвыбарным штабе экс-кандыдата ў прэзідэнты. У асноўным гэта жыхары вобласці, а таксама Гародні, украінскага горада Ковеля і некалькі студэнтаў-беларусаў, якія вучацца ў Польшчы. 18 лістапада сутачную галадоўку правёў старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Юрый Губарэвіч.
“У спісе тых, хто яшчэ возьме ўдзел у акцыі ў самыя блізкія дні, 10 чалавек. Але рэальна іх будзе больш. Кожны дзень да нас паступаюць новыя звесткі аб тых, хто мае намер падтрымаць акцыю. Мы ўключаем іх у спіс і складаем графік правядзення галадоўкі такім чынам, каб ланцужок галадаючых не перарываўся. У сярэднім у дзень галадае ад трох да сямі чалавек. Кожны выбірае для сябе сам колькасць дзён, якія ён абыходзіцца без ежы. Мы рэкамендуем галадаць адзін-пяць дзён (без нанясення шкоды арганізму), што дазволіць працягваць актыўную дзейнасць. Такі тэрмін можа вытрымаць кожны чалавек. Акцыя будзе працягвацца датуль, пакуль галадае Аляксандр Казулін”, – паведаміў БелаПАН старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі.
Нагадаем, акцыю “Галадоўка салідарнасці з Аляксандрам Казуліным” 30 кастрычніка пачала старшыня Берасцейскай гарадской арганізацыі БСДП (Грамада) Ганна Канюс, якая галадала да 3 лістапада. Мэта акцыі – прыцягнуць увагу беларускай і міжнароднай грамадскасці да лёсу экс-кандыдата ў прэзідэнты А.Казуліна, які быў асуджаны на пяць лет і шэсць месяцаў зняволення і які ў знак пратэсту абвясціў бестэрміновую галадоўку 20 кастрычніка.