|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Маці салдата, які загінуў: «Я другога сына ў войска не пушчу» 12:43, 20/11/2006 – У цяперашні час іх стан цяжкі, але пакуль больш-менш стабільны, – паведамілі нам у гародненскім вайсковым шпіталі. – Ці ёсць небяспека для іх жыцця? – Стан цяжкі, а прагнозы мы даваць не будзем. Спадзяемся, што ўсё скончыцца добра. – Яны ў прытомнасці? – Можна сказаць, што яны былі ў прытомнасці. Віталь Ляўкевіч быў прызваны на службу ўлетку 2005 года, пасля заканчэння берасцейскага тэхнікума чыгуначнага транспарту. – Ён павінен быў вярнуцца дадому ў снежні, да Новага года, – кажа яго маці. – Два месяца таму ў Віталі памёр бацька, яму было 44 гады. Сын прыязджаў на пахаванне. Майму малодшаму сыну – 17 гадоў. У войска я Жэню не пушчу. – У нас усе ў шоку, – сказала суседка бацькоў Віталя. – Ніяк апамятацца не можам. Хлопчык быў такі, што мы нарадавацца не маглі... Кажуць, яго ў дэпо ўжо чакалі, ведалі, што адмысловец будзе добры. Мінабароны паведаміла, што падзяляе гора родных і дапаможа сем’ям. Камісія Мінабароны сумесна з ваеннай пракуратурай вядзе расследаванне. Па папярэдняй версіі, чыннікам здарэння з`явілася “парушэнне вайскоўцамі бяспечных умоў падчас выканання стрэльбаў”. ШТО ГАВОРЫЦЬ ЗАКОН У законе “Аб статусе вайскоўцаў” гаворыцца: – У выпадку гібелі вайскоўца страхавая сума выплачваецца сям’і таго, хто загінуў, у памеры 250 базавых велічынь (1 базавая – 31000 рублёў. Рэд.). Калі ў выніку ранення атрыманая інваліднасць, то выплачваюцца страхавыя сумы: інваліду I групы – 100 базавых велічынь; інваліду II групы – 75 базавых велічынь; інваліду III групы – 50 базавых велічынь. Калі вайскоўца атрымаў падчас выканання абавязкаў ваеннай службы цяжкае раненне, якое не прывяло да інваліднасці, яму выплачваецца страхавая сума ў памеры 10 базавых велічынь, лёгкае раненне – 5 базавых велічынь. Андрэй АСМАЛОЎСКІ, «КП в Беларуси»
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|