Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
2021 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка хоча кампенсаваць рост цэнаў на газ за рахунак Масквы?
13:34, 20/11/2006

Аляксандр Лукашэнка, здаецца, знайшоў тактыку перамоў па цане на расейскі газ, які пастаўляецца ў краіну, піша сёння газета “Время новостей”. Тыдзень таму адразу пасля сустрэчы ў Крамлю з Уладзімірам Пуціным ён сцвярджаў, што не чуў аб намеры “Газпрома” падвысіць кошт да 200 дол. за тыс. кубаметраў, і выяўляў упэўненасць, што гаспадарчыя суб`екты (“Газпром” і “Белтрансгаз”) дамовяцца. У мінулую пятніцу падчас сустрэчы з працаўнікамі Бабруйска беларускі кіраўнік заклікаў свой урад кампенсаваць будучыя страты за рахунак Расеі. “Адкуль Беларусі ўзяць адзін мільярд даляраў у выпадку, калі Расея ў значнай ступені падвысіць кошт за расійскі газ? – абураўся спадар Лукашэнка. – Мы не зможам перакласці гэта на плечы насельніцтва і прадпрыемстваў. Мы павінны ўвесці кампенсацыйныя схемы і прапанаваць Расеі кампенсаваць гэтыя страты. Калі, напрыклад, гэта было бясплатна для Расеі, то зараз – плаціце”.

Відавочна, Лукашэнка ўжо ведаў, што гендырэктар “Белтрансгаза” Зміцер Казакоў, які ў пятніцу быў на прыёме ў кіраўніка “Газпрома” Аляксея Мілера, ізноў пачуў расейскую пазіцыю аб еўрапейскім падыходзе да фармавання кошту. “Нашай мэтай на перамовах з`яўляецца пераход на рынкавыя цэны ў пастаўках газу ў Беларусь”, – працытавалі спадара Мілера ў прэс-службе. Акрамя таго, кіраўнікі “гаспадарчых суб`ектаў”, якім трэба будзе дамовіцца аб тым, колькі Менск будзе плаціць за газ, пагаварылі аб ходзе незалежнай ацэнкі рынкавага кошту аб`ектаў газатранспартнай сістэмы Беларусі. Крыніца ў беларускім мінэнерга паведаміла Інтэрфаксу, што ацэншчык ABN Amro, верагодней за ўсё, ужо ў пачатку снежня прадставіць вынікі ацэнкі 50% акцый “Белтрансгаза”, на якія прэтэндуе расейскі канцэрн. Гэта значыць дамовіцца аб умовах пагаднення да канца года, а значыць, і забяспечыць у выніку пагаднення дадатковы прыбытак у беларускі бюджэт для змякчэння росту цэнаў на газ наўрад атрымаецца.

Таму ўмоўны “мільярд” спадар Лукашэнка хоча пашукаць за конт павелічэння пабораў з расейскага ўрада і кампаній. Ён згадаў аб тым, што праз беларускую тэрыторыю штогод праходзіць да 100 млн тон транзітных грузаў у Расею і з Расеі. Не забыў ён і пра расейскія вайсковыя базы, якія знаходзяцца ў Беларусі. “Беларусь з`яўляецца фарпостам Расеі на Захадзе. Мы не адмаўляемся абараняць Расею на гэтым накірунку. А гэта дорага каштуе. Расейскія вайсковыя аб`екты размешчаныя на тэрыторыі Беларусі таксама бясплатна” , – сказаў спадар Лукашэнка. Дарэчы, аналагічныя заявы Кіева падчас газавага гандлю не перайшлі ў рэальныя дзеянні, і сур`ёзнага перагляду тарыфаў не адбылося.

Пагрозы павялічыць плату за што-небудзь расейскае Аляксандр Лукашэнка ўзмацніў заклікам да моднага цяпер дыверсіфікавання паставак энергарэсурсаў. “Расейцы заўсёды былі роднымі і блізкімі людзьмі, але якімі бы блізкімі яны ні былі, мы не можам залежыць па энерганосьбітах ад адной краіны”, – адзначыў беларускі кіраўнік. І адразу прапанаваў прытрымлівацца прыкладу ідэалагічна чужой яму Амерыкі: “Або здабываць яе (нафту – Рэд.) у іншай краіне і прадаваць на сусветных рынках, або, як робяць амерыканцы, танкерамі дастаўляць у парты, а пасля па чыгунцы або трубаправодным транспартам пастаўляць яе ў Беларусь”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: