Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Куды дзеліся тысячы выбаршчыкаў у Менску? 13:44, 20/11/2006
Кіраўнік ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў у падтрымку вылучэньня кандыдадам у дэпутаты Менскай гарадзкой Рады дэпутатаў Аляксандар Лагвінец зьвярнуўся ў Менгарвыканакам, Цэнтральную выбарчую камісію, Пракуратуру гораду Менску, а таксама менскае прадстаўніцтва АБСЭ з просьбаю высьветліць, якім чынам са сьпісу выбаршчыкаў па Фрунзенскім раёне сталіцы, дзе балятуецца палітык, зьнікла 13.659 выбаршчыкаў.
Аляксандар Лагвінец, спасылаючыся на афіцыйную статыстыку, падлічыў, што ў пэрыяд ад апошніх выбараў у мясцовыя саветы ў 2003 г. да сёньняшняга дня колькасьць выбаршчыкаў павялічылася на 25 тыс. чалавек. Тая ж статыстыка сьведчыць пра імклівае будаўніцтва жыльля ў раёне для маладых сем’яў.
«Я хачу зьвярнуць увагу на тое, што мэханізм фармаваньня сьпісаў выбаршчыкаў недасканалы, і што ён не зьмяняўся з канца 90-х гадоў. Ёсьць велізарныя падазрэньні, што выбарцаў, якія ня ходзяць на выбарчыя ўчасткі, проста выкідваюць са сьпісаў і ніколі гэтых сьпісаў ня спраўджваюць. Канкрэтны прыклад самага буйнога па Менску Фрунзенскага раёну паказвае, што больш за 25% выбарцаў ня ўнесеныя ў сьпісы да галасаваньня. А гэта ўжо парушэньне выбарчага заканадаўства. Паводле закону, выбары мусілі б быць адмененыя, а выбарцы пералічаныя й пераразьмеркаваныя акругі», -- паведаміў Лагвінец “Польскаму радыё”.
Палітык просіць паінфармаваць грамадзкасьць пра прычыны рэзкага скарачэньня насельніцтва. Калі ж такое становішча абумоўлена спробай наўмыснага заніжэньня колькасьці выбаршчыкаў, Лагвінец патрабуе прыцягнуць да адказнасьці вінаватых.