Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
2021 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міліцыя адмовілася расследваць апаганенне фашыстамі будынка царквы
10:31, 20/11/2006

Менскай царкве “Новае жыццё” Аб’яднання суполак хрысціянаў поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь адмоўлена ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце апаганення будынка суполкі.

Як паведаміў БелаПАН юрыст царквы Сяргей Луканін, начальнік гарадскога аддзялення № 1 Маскоўскага РУУС сталіцы Барыс Тупіца кваліфікаваў дзеянні вандалаў па артыкуле 218 Крымінальнага кодэкса Беларусі (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці), паводле якога крымінальная адказнасць наступае, калі прынесеная шкода перавышае 40 базавых велічынь. “Аднак у сваёй іскавой заяве мы казалі пра апаганенне будынка храма, што кваліфікуецца па артыкуле 341 КК (апаганенне будынкаў і псаванне маёмасці), па якім крымінальная адказнасць наступае незалежна ад сумы прынесенай шкоды”, – адзначыў юрыст. Ён мяркуе, што пастанова, прынятая супрацоўнікамі праваахоўных органаў, гаворыць аб іх некампетэнтнасці альбо аб нежаданні займацца гэтай справай. “Мы збіраемся абскардзіць пастанову працаўнікоў міліцыі ў пракуратуры Маскоўскага раёна”, – заявіў С.Луканін.

Нагадаем, у ноч на 1 лістапада актывісты незарэгістраванай у Беларусі нацыянал-бальшавіцкай партыі апаганілі будынак царквы: аблілі чорнай фарбай паўднёва-заходні кут будынка, а за біблейскім выслоўем “Хто спустошыць храм Божы, таго пакарае Бог” чырвонай фарбай напісалі тэкст “Не таталітарным сеткам”, намалявалі эмблему партыіі нацыянальных бальшавікоў і абрэвіятуру НБП.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: