Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кампутарныя клубы Менска не будуць працаваць у начны час 15:30, 20/11/2006
Чарговы рэйд супрацоўнікаў ГУУС Менгарвыканкама быццам бы выявіў шэраг парушэнняў у працы кампутарных клубаў. Як паведамляе тэлеканал СТВ, галоўныя прэтэнзіі – “антысанітарныя ўмовы і распіванне піва”.
Зараз у сталіцы 78 кампутарных клубаў, 29 з іх працуюць у начны час. Па дадзеных ГУУС, сярэдні ўзрост наведвальнікаў – 15 гадоў. Падлеткі часта заседжваюцца дапазна, хоць да 16 гадоў уначы ў грамадскіх месцах знаходзіцца забаронена. Кампутарныя клубы становяцца сур`ёзнай сацыяльнай праблемай, – лічаць у ГУУС Менгарвыканкама.