Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
2021 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пасля 32 дзён галадоўкі Казуліна начальнік калоніі сыйшоў на адпачынак
10:41, 20/11/2006

Начальнік калоніі “Віцьба-3” Віталь Агністыкаў сыйшоў на адпачынак. Аб гэтым прэс-службе АГП паведамілі інфармацыйныя крыніцы. На фоне месячнай палітычнай галадоўкі пратэсту экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна адпачынак начальніка калоніі выклікае шмат пытанняў. Нагадаем, што палітвязень галадае 32 дні, патрабуючы разгляду сітуацыі ў Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН.

“Верагодна, ён мяркуе, што такім чынам ён не будзе прыцягнуты да адказнасці за лёс Казуліна, – лічыць юрыст Алег Воўчак. – Магчыма, у яго ўжо ёсць інфармацыя, што ў Казуліна пагоршылася здароўе. Або пачнуць сілком уліваць у страўнік ежу. Арганізм па-рознаму можа зрэагаваць – Казулін можа памерці, а можа стаць інвалідам”.

У гэтай сітуацыі, звяртае ўвагу праваабаронца, вышэйшае кіраўніцтва не павінна было адпускаць Агністыкава. “Таму ўсё выглядае вельмі дзіўна, – адзначыў у размове з прэс-службай АГП Алег Воўчак. – Казулін галадае больш за 30 дзён. І мы разумеем, што зараз кожны дзень вырашаецца пытанне аб яго жыцці. Начальнік калоніі абавязаны быць на працоўным месцы да канца галадоўкі. Зыходзячы з усіх, у тым ліку і маральных аспектаў”. Як падкрэсліў Алег Воўчак, у любым выпадку ўсю адказнасць за Казуліна будзе несці Віталь Агністыкаў.

Не выпадковым яго сыход на адпачынак лічыць і апазіцыйны палітык Сяргей Скрабец, які быў вызвалены гэтымі днямі. “Агністыкаў не хоча адказваць за тое, што адбываецца сёння ў калоніі, – сказаў у каментары прэс-службе АГП экс-вязень “Віцьбы-3”. – Калонія для злачынцаў стала калоніяй для палітычных зняволеных. І Агністыкаў ператварыўся з чалавека, які павінен служыць Радзіме і народу, у пераследвальніка дэмакратыі і свабоды”.

Выкананне абавязкаў начальніка калоніі на тэрмін адпачынку Віталя Агністыкава ўскладзенае на яго намесніка па рэжыму Руслана Прыймака.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: