Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
25 лістапада былы кандыдат у прэзідэнты, палітвязень Аляксандр Казулін, які ўжо 32 дні праводзіць галадоўку пратэсту ў віцебскай выпраўленчай калоніі, адсвяткуе за кратамі свой Дзень народзінаў. Напярэдадні Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” звярнуўся да беларусаў з заклікам падтрымаць Аляксандра Казуліна дасылкай пісем і паштовак, а таксама мастацкай літаратуры для бібліятэкі калоніі, у якой ён мае магчымасць працаваць.
Пажадана дасылаць міравую і беларускую класіку, духоўную літаратуру, раманы і аповесці сучасных пісьменнікаў, фантастыку і прыгодніцкі жанр.
Адну ці некалькі кніг можна даслаць заказным лістом у капэрце на адрас:
Аляксандру Казуліну 211300, Віцебская вобл, Пас. Віцьба, Папраўчая калонія №3, для бібліятэкі