Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прэзідэнт Францыі ўзнагародзіў кардынала Свёнтака Ордэнам Ганаровага легіёну 16:56, 20/11/2006
Прэзідэнт Францыі Жак Шырак надаў кардыналу Казіміру Свёнтку званне камандора Ордэну Ганаровага легіёну. Гэта першы і адзіны выпадак такога ўшанавання ў гісторыі незалежнай Беларусі.
У камюніке адзначаецца, што ўзнагарода прысуджаецца чалавеку, які ў вачах французскіх грамадзянаў увасабляе гісторыю беларускага народу апошніх сямідзесяці гадоў.
Як паведамляе “Еўрапейскае радыё для Беларусі”, урачыстая цырымонія адбудзецца 23 лістапада ў рэзідэнцыі французскага амбасадара ў Беларусі.
Нагадаем, што Ордэн Ганаровага легіёну — найвышэйшая вайсковая і цывільная ўзнагарода Францыі. Ён быў заснаваны Напалеонам Банапартам у 1802 годзе. Сярод кавалераў Ордэну – славуты інжынер Эйфель, музыка Мсціслаў Растраповіч, сённяшні Папа Рымскі Бенедыкт XVI, паведамляе амбасада Францыі ў Беларусі.