Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
2021 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Gazeta Wyborcza»: Еўракамісія падрыхтавала праект новай стратэгіі ў дачыненні да Беларусі
10:48, 20/11/2006

Польская "Gazeta Wyborcza" паведаміла сёння, што Еўракамісія падрыхтавала праект новай стратэгіі ў дачыненні да Беларусі. ЕС адчыняе свой рынак для беларускіх тавараў, павялічвае колькасць стыпендый для студэнтаў, прапануе фінансавую падтрымку для беларускіх фірм, стварае ўмовы для спрошчанага атрымання беларусамі віз і г.д. Кошт прапановы ЕС ацэньваеца ў сотні мільёнаў еўра. І ўсё гэта ў замен за дэмакратызацыю.

Еўрапейская камісія хоча аднак пакінуць для рэжыма Аляксандра Лукашэнкі прыадчыненыя дзверы: ён сам павінен распачаць дэмакратычныя рэформы. З дакументу не вынікае, што скідванне рэжыму Лукашэнкі ёсць мэтай Еўропы. Тое, на чым Брусэлю вельмі залежыць, гэта дэмакратычныя эфекты.

Камісія ставіць Беларусі 12 умоваў, па выкананні якіх ЕС пачне рэалізацыю сваіх абавязацельстваў. Сярод умоваў, між іншага, вызваленне палітычных зняволеных, спыненне рэпрэсій у дачыненні да апазіцыі, дасканальнае раследванне справы зніклых апазіцыянераў і журналістаў. І ўрэшце - вольныя выбары.

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч, каментуючы "Gazeta Wyborcza" праект новай стратэгіі Еўропы, адзначыў:

- Прапанова Еўрасаюза мяне вельмі ўсцешыла. Яна своечасовая. Прапаганда ўвесь час даводзіць беларусам, што яны не могуць спадзявацца на ЕС, бо ў Еўропе нас ніхто не чакае. А тут, калі ласка – атрымліваем дакумент, які пацвярджае, што ЕС аднак чакае на Беларусь, чакае на дэмакратычныя змены ў нашай краіне. І гатовы падтрымаць Беларусь вельмі сур’ёзнымі грашыма. Гэтая стратэгія можа моцна дапамагчы пераламаць апатыю, якая апанавала беларускае грамадства. Мы, са свайго боку, зробім усё, каб змест дакументу, падрыхтаванага ў ЕС як найхутчэй трапіў да ўсіх беларусаў.


камэнтароў: 39

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: