Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
2021 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Журналіста сайта «Каўказ-цэнтр» прысудзілі да 5 гадоў зняволення
14:14, 20/11/2006

Бутырскі суд Масквы прызнаў вінаватым і прысудзіў галоўнага рэлактара бюлетэня “Радыкальная палітыка” і журналіста сайта “Каўказ-цэнтр” Барыса Стамахіна да пяці гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму за ўзбуджэнне рэлігійнай нянавісці, здзейсненае публічна з выкарыстаннем СМІ, перадае “Інтэрфакс”.

У абвінаваўчым заключэнні адзначаецца: “Адлюстроўваючы ў сваіх публікацыях звесткі, якія адбываюцца ў Расеі і якія звязаныя з баявымі дзеяннямі ў Чачэнскай рэспубліцы, а таксама тэракты, што адбыліся на тэрыторыі РФ, Стамахін ухваляў злачынствы тэрарыстаў, дзеянні якіх былі накіраваныя на знішчэнне расейскага народа, як нацыі”.

Пракурор Зміцер Кулакоў заявіў, што задаволены вынесеным рашэннем. Ён сказаў, што пытанне абскарджання прысуду з боку пракуратуры будзе вырашана пасля таго, як ён вывучыць пратаколы судовага паседжання і вынесенага рашэння. Выносячы рашэнне, суд улічыў змякчальныя абставіны – інваліднасць падсуднага і яго маці.

Раней падсудны прасіў суд падчас вынясення прысуду ўлічыць як змякчальную акалічнасць той факт, што ён з`яўляецца інвалідам і дрэнна сябе адчувае, а таксама на яго апецы знаходзіцца маці, якая таксама з`яўляецца інвалідам. Стамахін падкрэсліў, што ў судзе “вырашаецца лёс цэлай сям’і”.

У сваю чаргу маці падсуднага заявіла, што збіраецца абскардзіць прысуд, бо лічыць яго пазапраўным.

Раней пракуратура Поўнача-Усходняй акругі сталіцы прыцягнула журналіста да адказнасці па двух артыкулах КК: арт. 282 (узбуджэнне нянавісці альбо варожасці, а роўна зневажанне чалавечай годнасці) і арт. 280 (публічныя заклікі да ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці з выкарыстаннем СМІ). Таксама Кулакоў прасіў забараніць Стамахіну пасля вызвалення на працягу трох гадоў займацца журналісцкай дзейнасцю.

Нагадаем, што 15 лістапада Кулакоў выступіў са зваротам да суду, у якім папрасіў суд прысудзіць журналіста сайта “Каўказ-цэнтр” да 7 гадоў зняволення. “Прымаючы да ўвагі грамадскую небяспеку здзейсненага злачынства, лічу, што выпраўленне Стамахіна магчыма толькі ва ўмовах рэальнага пазбаўлення свабоды”, – сказаў пракурор, падчас выступу ў спрэчках у Бутырскім судзе Масквы.

Крымінальная справа была ўзбуджаная пракуратурай у снежні 2003 года, а затрыманы Стамахін быў толькі ў сакавіку 2006 года, бо хаваўся ад следства.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: