Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Берасцейскія сацыял-дэмакраты дамагаюцца справядлівасці ў судзе 17:03, 20/11/2006
Берасцейская абласная выбарчая камісія пакінула ў сіле рашэнне гарадской выбарчай камісіі, якая адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўным групам Ігара Ерамінка, Святланы Лукашэвіч і Святланы Алесюк. Ініцыятыўныя групы гэтых трох прадстаўнікоў Берасцейскай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) абскардзілі рашэнне Берасцейскай абласной выбарчай камісіі, якое звязана з адмовай ім у рэгістрацыі. Адпаведныя скаргі зараз накіраваныя ў Берасцейскі абласны суд, які з’яўляецца канчатковай інстанцыяй.
“Калі і абласны суд адмовіць нам у рэгістрацыі, тады ў нас застаецца яшчэ адзін запасны варыянт. Мы зможам высунуць нашых актывістаў ад Берасцейскага гарадскога камітэта БСДП (Грамада)”, – пракаментаваў сітуацыю старшыня абласной арганізацыі Ігар Маслоўскі.