Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
2021 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Амбасадары краінаў ЭЗ наведалі мэмарыяльны комплекс «Яма»
16:21, 20/11/2006

Амбасадары краінаў Эўразьвязу, якія маюць свае прадстаўніцтвы ў Менску, сёньня ўсклалі вянкі ля помніка, дзе пахаваныя габрэі, якія загінулі ў менскім гета. 12 лістапада вандалы запэцкалі фарбай скульптурную кампазыцыю, на стэле намалявалі фашыстоўскую свастыку й пакінулі на месцы злачынства антысэміцкія ўлёткі. Паводле факту вандалізму завялі крымінальную справу. Да сёньняшняга дня гарадзкія ўлады не прыбралі фарбу са скульптураў.

Як паведамляе “Радыё Свабода”, раніцай на мэмарыяльным комплексе “Яма” былі ня толькі амбасадары краінаў Эўразьвязу, але й амбасадар Ізраілю й прадстаўнікі габрэйскіх арганізацыяў. Кіраўнік дыпмісіі Швэцыі Стэфан Эрыксан патлумачыў, чаму амбасадары прыехалі сюды.

“Усе амбасадары Эўразьвязу пажадалі сюды прыйсьці, каб прадэманстраваць сваю пазыцыю наконт таго, што тут адбылося. Такія рэчы, на жаль, адбываюцца ня толькі ў Беларусі. Трэба паказваць сваё стаўленьне да гэтага. Антысэмітызм у любых праявах — вельмі брыдкая справа”, -- заявіў спадар Эрыксан.

Амбасадар Ізраілю Зэеў Бэн-Ар’е паведаміў “Радыё Свабода”:

“Ці знойдуць злачынцаў, якія зьдзейсьнілі акт вандалізму тут, а таксама на месцы культурнага цэнтру ў Менску? Мне застаецца толькі спадзявацца. Гэтыя падзеі маюць значэньне ня толькі для нас, але й для Беларусі. Гэтыя праявы нэанацызму мусяць быць выкараненыя. Прынамсі, іх павінна сурова асудзіць кіраўніцтва Беларусі, а таксама трэба знайсьці злачынцаў. Толькі пры такіх умовах можна спадзявацца на эфэктыўную барацьбу з вандалізмам, нэанацызмам, шавінізмам і антысэмітызмам”.

Нагадваем, што раней КДБ адмовілася займацца расьследваньнем справы аб апаганеньні фашыстамі мемарылу, заявіўшы, што гэта, верагодна, здзейсьнілі падлеткі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: