Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міністры абароны Узбекістана і Казахстана не прыедуць у Беларусь 12:01, 21/11/2006
Кіраўнікі узбекскага і казахстанскага вайсковых ведамстваў не возьмуць удзел у паседжанні Савета міністраў абароны (СМА) Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы, якое адбудзецца ў Берасці 23 лістапада, паведамілі “Інтерфаксу-АВН” у сакратарыяце АДКБ.
“Чыннікі адсутнасці міністра абароны Узбекістана пакуль не вядомыя. Але гэта ўжо не першы выпадак, калі Ташкент прыніжае ўзровень сваёй прысутнасці на аналагічных сустрэчах вайсковых кіраўнікоў”, – сказаў суразмоўца агенцтва.
У прыватнасці, удакладніў ён, у кастрычніку на паседжанні Камітэта начальнікаў Генеральных (галоўных) штабоў Узброеных сілаў дзяржаў-удзельнікаў СНД Узбекістан прадстаўляў намеснік начальніка галоўнага штаба. На паседжанні ў Берасці краіну будзе прадстаўляць намеснік міністра абароны па міжнародным супрацоўніцтве палкоўнік Рустам Ніязаў, сказаў суразмоўца агенцтва.
Ён таксама паведаміў, што не прыедзе на паседжанне СМА АДКБ міністр абароны Казахстана генерал войска Мухтар Алтынбаеў. У сакратарыяце адмовіліся паведаміць, чым выкліканы неўдзел кіраўніка казахскага вайсковага ведамства ў паседжанні.
У АДКБ уваходзяць Расея, Беларусь, Арменія, Казахстан, Кіргізія, Таджыкістан, Узбекістан.