Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 2122 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вінцук Вячорка: «Людзі ў выбары не вераць»
17:21, 21/11/2006

Лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка падзяліўся ўражаннямі ад абходу кватэраў менчукоў падчас збору подпісаў за вылучэнне яго кандыдатам у дэпутаты мясцовага Савету.

-- Я зарэгістраваў ініцыятыўную групу ў 45-й Мірашнічэнкаўскай выбарчай акрузе (гэта менскі мікрараён Зялёны Луг, дзе жыву). Днямі далучыўся да сваёй каманды, якая зьбірае подпісы і за кандыдата, і пад маніфэстам “За Свабоду!”. Першыя ўражаньні – з новых дамоў, дзе людзі ня бачылі нас у папярэднія кампаніі.

Як і раней, нямала людзей стомлена альбо спалохана не адчыняе дзьвярэй для размовы. Але сярод тых, хто ўсё ж пачынаў гаворку, болей падпісалася, чым адмовілася. Такія людзі вызначыліся. Альбо супраць – без аргумэнтацыі (хоць я патрабаваў: калі Вы ня згодныя з БНФ, скажыце яго старшыню, у чым менавіта), альбо за – таксама без аргумэнтацыі! І яшчэ кажуць: не тлумачце, самі ўсё разумеем, вось пашпарты, пішыце ўсю сям’ю.

Людзям, зь якімі гаварылі даўжэй, баліць за краіну, за будучыню сваіх дзяцей. Практычна ўсе хвалююцца, што будзе налета з пастаўкамі энэрганосьбітаў, а значыць, і з эканомікай. Асабліва – тыя, хто зьвязаны з энэргетыкай, з буйнымі прадпрыемствамі. Такім чынам, практыка пацьвярджае наш выбар антыкрызыснай стратэгіі дзеля мабілізацыі грамадзтва да зьменаў.

У выбары ня вераць. Аднак разумеюць, што кампанія дае шырэйшую магчымасьць барацьбы за розумы й сэрцы, і ахвотна падтрымліваюць нас, кажучы: трэба змагацца.

Насуперак пашыранаму стэрэатыпу, беларуская мова ў нашых вуснах зусім не ўспрымаецца як прыкмета “апазыцыйнасьці”. Проста свая мова. Шмат хто ў гаворцы з намі пераходзіць на беларускую. І гэта ня толькі ў “інтэлігенцкіх” дамах.

Ад людзей у кватэрах даведаўся банальных “перадвыбарчых” навінаў. У мікрараённую школу сабралі бацькоў – нібыта на бацькоўскі сход, а папраўдзе паставіць подпісы за “правільнага” кандыдата. Усё як звычайна, усе ўсё разумеюць. Пытаньне ў тым, калі перастануць трываць гэтую зьнявагу, гэтую няволю.

Прыемна сустракаць годных людзей. Жанчына, якая працуе ў сур’ёзнай дзяржаўнай установе на кантракце, без ваганьняў паставіла подпіс і сказала: “Мой сын быў на Акрэсьціна – за тое, што прынёс сябрам на плошчу падсілкавацца. Не баюся”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: