Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 2122 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Большасць краінаў ЕЗ выступае за пазбаўленне Беларусі гандлёвых ільгот
13:57, 21/11/2006

Пытанне аб пазбаўленні Беларусі гандлёвых ільгот у рамках Генеральнай сістэмы прэферэнцый абмяркоўвалася на чарговым паседжанні Камітэта па прэферэнцыях Еўрапейскага Саюза 17 лістапада. Як паведамляе www.praca-by.info, прадстаўнікі краінаў, якія маюць кваліфікаваную большасць галасоў, падтрымалі прапанову Еўрапейскай Камісіі прыпыніць дзеянне гандлёвых прэферэнцый для Беларусі, урад якой парушае правы прафсаюзаў у краіне.

Італія, якая раней устрымлівалася, гэтым разам прагаласавала “за”. Усяго 18 краін-сяброў ЕЗ падтрымалі прапанову Еўрапейскай Камісіі. Устрымаліся – Чэхія і Славакія. Супраць галасавалі Польшча, Літва, Латвія і Кіпр. Грэцыя не ўдзельнічала ў галасаванні, і паведаміць аб сваім рашэнні на гэтым тыдні. Наступная працоўная сустрэча Камітэта па прэферэнцыях ЕЗ адбудзецца 5 снежня.

Нагадаем, у жніўні 2005 Еўрапейскі Звяз пачаў працэдуру прыпынення гандлёвых прэферэнцый у дачыненні імпарту з Беларусі ў краіны ЕЗ шэрагу тавараў, уключаючы тэкстыльныя вырабы, драўніну і нафтапрадукты. Чыннікам сталі сістэматычныя парушэнні ўрадам нашай краіны правоў прафсаюзаў. Еўракамісія падала Беларусі шэсць месяцаў для таго, каб прывесці заканадаўства ў адпаведнасць са ўзятымі абавязальніцтвамі, і яшчэ восем месяцаў – для выканання 12 рэкамендацый Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) па ліквідаванні парушэнняў. На папярэдняй сустрэчы Камітэта па прэферэнцыях ЕЗ у кастрычніку было вырашана вярнуцца да абмеркавання беларускага пытання пасля завяршэння працы 297 сесіі Адміністрацыйнай Рады МАП.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: