Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 2122 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



МАП разгледзіць беларускае пытанне ў сакавіку 2007 года
11:19, 21/11/2006

Адміністратыўная Рада Міжнароднай арганізацыі працы разгледзела меры, якія могуць быць распачатыя ўрадам Беларусі для выканання рэкамендацый Камісіі па расследаваннях МАП, зробленых у 2004 годзе. На 297-ай сесіі Адміністрацыйнай Рады, якая праходзіла ў Жэневе з 2 па 17 лістапада, было прынятае рашэнне ўключыць беларускае пытанне ў павестку наступнай сесіі вышэйшага кіруючага органа МАП у сакавіку 2007 года. Такое рашэнне, паведамляе www.praca-by.info, стала магчымым пасля перамоў прадстаўнікоў беларускага ўрада і МАП, якія адбыліся ў кастрычніку, падчас якіх была прадстаўленая інфармацыя аб выкананні некалькіх рэкамендацый.

Такім чынам, 9 кастрычніка, літаральна за тыдзень да візіту высокапастаўленых беларускіх службоўцаў у МАП, з`явілася паведамленне прэс-службы прэзідэнта аб роспуску Камісіі па рэгістрацыі і аб канцэпцыі новага закона «Аб прафсаюзах», паводле якой плануецца спрасціць працэдуру рэгістрацыі грамадскіх арганізацый. Як паведамляецца ў прэс-рэлізе, прысвечаным вынікам паседжання Адміністрацыйнай Рады МАП, ураду Беларусі было ў тэрміновым парадку прапанавана ўзаемадзейнічаць з МАП па пытанні планаваных змен у заканадаўстве дзеля таго, каб яны служылі выкананню рэкамендацый і не супярэчылі Канвенцыям МАП аб свабодзе асацыяцыі і аб праве на вядзенне калектыўных перамоваў. У сакавіку 2007 Адміністрацыйная Рада вернецца да разгляду беларускага пытання ў святле новага развіцця сітуацыі і ацэнкі, якую дадуць кантралюючыя органы МАП.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: