Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 2122 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка нярвуецца
10:49, 21/11/2006

Аляксандр Лукашэнка ўсё менш і менш верыць у моц брацкіх сувязяў з Расеяй, але яшчэ працягвае дэманстраваць спакой і настойваць на неабходнасці выконваць саюзныя дамоўленасці. Беларускі кіраўнік, спрабуючы супакоіць насельніцтва, нават супярэчыць сам сабе. З аднаго боку, патрабуе ад службоўцаў і гаспадарнікаў эканоміць энергарэсурсы і “кідаецца па ўсім свеце ў пошуках нафты”. З другога – працягвае стаяць на тым, што Расея павінна выконваць саюзныя дамоўленасці на роўных умовах і прапанаваць Менску тую ж цану на энерганосьбіты, што і сваім спажыўцам, піша “Независимая газета”.

“Не размахвайцеся на прыродны газ, выкарыстоўвайце ўласныя рэсурсы, арыентуйце людзей на рэсурсазберажэнне”, – загадаў Лукашэнка падчас прызначэнняў кіраўнікоў мясцовых органаў улады. “Трэба пераводзіць ўсё, што можна, на ўласныя крыніцы энергіі. Калі мы не будзем эканоміць на сяле, прадукцыя будзе вырабляцца ў страту”, – папярэдзіў беларускі прэзідэнт мясцовых службоўцаў.

Гэтымі ж днямі, але ўжо на іншым мерапрыемстве Лукашэнка ў чарговы раз панаракаў на Расею, што тая ігнаравала раней абумоўленыя правілы гульні. “Расея, парушыўшы дамоўленнасці, пачала выходзіць з асобных пагадненняў, – нагадаў Лукашэнка. – Пуцін сказаў: мы павінны мець выгаду. Добра, тады і мы будзем мець выгаду”. Штогод транзітам праз беларускую тэрыторыю праходзіць 100 млн. тон расейскіх грузаў, таму “Беларусь – фарпост Расеі на Захадзе, расейскія вайсковыя аб’екты тут знаходзяцца бясплатна”.

Брацкія сувязі з Расеяй, сыходзячы са сказанага Лукашэнкай, ужо не такія значныя ва ўзаемаадносінах краін-суседзяў, таму Менск разам з эканоміяй змушаны шукаць і іншыя крыніцы паступлення энергарэсурсаў. “Якімі б блізкімі мы ні былі, мы не можам залежыць па энерганосьбітах ад адной краіны”, – лічыць беларускі кіраўнік. Менавіта ў сувязі з гэтым “мы з урадам кідаемся па ўсім свеце ў пошуках нафты”, – растлумачыў ён. Могуць быць скарыстаныя два варыянты развіцця падзей: “або здабываць яе ў іншай краіне і прадаваць на сусветных рынках, або, як робяць амерыканцы, танкерамі дастаўляць у парты, а пасля па чыгунцы або трубаправодным транспартам пастаўляць яе ў Беларусь”, распавёў Лукашэнка. У сераду прэзідэнт склікае Энергетычны савет, дзе гутарка аб сыходзе ад расейскай стратэгічнай залежнасці будзе працягнутая.

На фоне расейскіх заяў аб тым, што ўмовы пастаўкі энерганосьбітаў будуць рынкавымі (аб гэтым у пятніцу гаварыў старшыня кіравання ААТ “Газпром” Аляксей Мілер падчас сустрэчы з генеральным дырэктарам ААТ “Белтрансгаз” Зміцерам Казаковым), заявы Лукашэнкі мясцовыя эксперты разглядаюць як паніку. Час “Ч” (пачатак новага года) набліжаецца, а дамовіцца па цане на газ не атрымоўваецца. Пакуль Лукашэнка “казырыцца”, яго супярэчлівыя выказванні даюць падставы меркаваць, што ён моцна нярвуецца, лічаць мясцовыя эксперты.

Аналітык кіруючай кампаніі “Тройка Диалог” Валерый Несцераў зазначыў “НГ”, што ўсе гутаркі Лукашэнкі аб магчымай адмове ад расейскіх паставак газу – блеф. “Беларусь – сухапутная краіна і цалкам залежыць ад імпарту расейскага газу. Для таго каб атрымоўваць газ з Ірана, трэба мець газаправод або выхад да мора, мець тэрміналы па прыёме звадкаванага прыроднага газу. Гэтага ў Беларусі няма. “Газпром” з`яўляецца для Менска манапольным пастаўшчыком. Зараз у СНД стопрацэнтна газ ідзе праз “Газпром” і кантраляваныя ім структуры. Прыняты ўлетку гэтага года закон аб экспарце прыроднага газу фактычна замацаваў гэтую манаполію. Малаважную колькасць газу Беларусь можа атрымоўваць толькі праз Украіну. Але ў той адмысловых экспартных рэсурсаў няма”, – сказаў эксперт. Ён таксама адзначыў, што “праз Беларусь ідзе газ на Польшчу і Ўкраіну. Тэарэтычна Лукашэнка можа паспрабаваць шантажаваць транзітнымі газаправодамі, але гэта нерэальна, таму што гэта выклікае дрэнныя адносіны да яго еўрапейскіх спажыўцоў”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: