Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 2122 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Адзін з самых распаўсюджаных чыннікаў смяротнасці ў Беларусі – рак
15:41, 21/11/2006

У структуры смяротнасці насельніцтва анакалагічныя захворванні знаходзяцца на другім месцы (13,1%) пасля смяротнасці ад хвароб сістэмы кровазвароту (55,8%). Аб гэтым, як перадае карэспандэнт ІА REGNUM, паведаміў 21 лістапада падчас прэс-канферэнцыі вядучы навуковы супрацоўнік навукова-даследчага інстытута анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Н.Н. Аляксандрава Аляксандр Скалыжэнка. Па яго словах, штогод у краіне рэгіструецца каля 37 тысяч выпадкаў рака з упершыню выяўленым дыягназам.

У 2005 годдзе ў структуры першаснага захворвання сталага насельніцтва злаякасныя наватворы складалі 0,5%. “Дзякуючы своечасовым мерам, распачатым анкалагічнымі службамі, атрымалася захаваць жыццё 196 тысячам чалавек, з іх 102 тысячы – жывуць больш за 5 гадоў”, – сказаў Скалыжэнка.

У сваю чаргу кіраўнік аддзела анкагінекалогіі НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Н.Н.Аляксандрава Ірына Касенка адзначыла, што штогод 4 тысячы жанчын падвяргаюцца гэтаму захворванню. Сярод пухлінаў у жанчын каля 50% складаюць захворванні органаў рэпрадуктыўнай сістэмы. “Самым частым з`яўляецца рак малочнай залозы – 17,7% ад агульнага ліку захварэўшых ракам, – сказала яна. – Рак цела маткі складае 7,6%, рак шыйкі маткі – 4,8%, рак яечнікаў – 4,4%”. Касенка таксама адзначыла, што ў рэспубліцы азначылася небяспечная тэндэнцыя: рост захворванняў генітальным ракам стабільна павялічваецца. Так, з пачатку 1970-х гадоў – колькасць тых, хто захварэў генітальным ракам павялічылася ў 5,2 разоў. Другая асаблівасць – рак “маладзее”. “Рак – гэта не абавязкова хвароба старасці, – сказала яна. – У апошнія гады пік захворвання зрушыўся з 72 гадоў да 25-35-40 гадоў”.

Адзначым, што ў краіне, у залежнасці ад стадыі захворвання, рак ліквідуюць хірургічным метадам, а таксама метадамі прамянёвай тэрапіі і хіміятэрапеўтычнага лячэння. Апошнія два метады найбольш дарагія – кошт аднаго курсу лячэння вар`іруецца ад 500 да 3000 даляраў ЗША.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: