Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мальтыйскі парламентар адмовіўся ехаць у Беларусь 13:42, 21/11/2006
Кіраўнік парламенцкай дэлегацыі Мальты ў ПА АБСЕ Джэйсан Ацапардзі адхіліў запрашэнне намесніка старшыні “палаты прадстаўнікоў” “нацыянальнага сходу” Беларусі Сяргея Забалотца наведаць краіну. Аб гэтым паведамляе інтэрнет-выданне “Times of Мalta”. Сустрэча двух дэлегатаў адбылася падчас восеньскага паседжання Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якое праходзіла 17-19 лістапада ў горадзе Сэнт-Джуліан (Мальта).
Д.Ацапардзі заявіў, што візіт у Беларусь “не можа мець месца датуль, пакуль сітуацыя з непавагай да правоў чалавека і асноўных свабод, якая існуе ў краіне, не будзе выпраўленая”.
Па інфармацыі “Times of Мalta”, сустрэча парламенцкіх дэлегацый двух краін была ініцыяваная беларускім бокам. На ёй абмяркоўваліся пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва і гандлёва-эканамічныя адносіны, а таксама развіццё турызму, паведамляе БелаПАН.