Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Створана Каардынацыйная рада па ўшанаванні памяці ахвяраў рэпрэсій 15:55, 21/11/2006
Па выніках дыскусіі, прысвечанай рэпрэсіям 30-х гадоў мінулага стагоддзя, якая адбылася 20 лістапада ў офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі, прынятае рашэнне аб стварэнні Каардынацыйнага савета па ўшанаванні памяці ахвяраў рэпрэсій. У дыскусіі прынялі ўдзел гісторык Ігар Кузняцоў, пісьменнікі Васіль Якавенка, Вольга Іпатава, Леанід Маракаў, а таксама Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, драматург, дырэктар Беларускага ліцэя Ўладзімір Колас і іншыя. Дыскусія адбылася ў рамках увесь час дзеючага круглага стала “Беларусь: дарога ў будучыню”, які быў ініцыянаваны Нацыянальным камітэтам Аб`яднаных дэмакратычных сіл.
– Дадзеная ініцыятыва асабліва актуальная напярэдадні 70-годняй гадавіны 1937 года, сімвалізуючага генацыд улады тых гадоў, – заявілі ўдзельнікі круглага стала.
Як паведамляе прэс-служба АГП, грамадскія дзеячы ўзгаднілі праграму дзеянняў, якія неабходна ажыццявіць у 2007 годзе. У першую чаргу ўдзельнікі дыскусіі, якія ўвайшлі ў аргкамітэт па ўвекавечванні памяці ахвяр рэпрэсій, маюць намер дамагацца працягу рэабілітацыі палітвязняў, усталявання памятных знакаў ва ўсіх месцах масавага знішчэння і пахавання ахвяр рэпрэсій і выпуску літаратуры, прысвечанай трагічным падзеям 30-ых гадоў мінулага стагоддзя.