Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 2122 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Яраслаў Раманчук: «Такога складанага перыяду ў палітычнай біяграфіі Лукашэнкі яшчэ не было»
17:57, 21/11/2006

Кіраўнік думскага камітэту па энергетыкі, транспарту і сувязі, старшыня Расейскага газавага таварыства Валерый Язеў пацвердзіў, што “Газпром” плануе пастаўляць газ у Беларусь па цане 230 даляраў за 1 тыс.куб.м. Аб гэтым ён сказаў 17 лістапада журналістам на брыфінгу ў Дзярждуме. Заяву Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што Беларусь можа знайсці іншага пастаўшчыка, Язеў назваў нязбытнай. "Яны не змогуць знайсці іншага пастаўшчыка газу, акрамя Расеі. Гэта немагчыма, бо няма трубаправодаў, здольных пастаўляць у Беларусь газ з іншых краінаў", – сказаў дэпутат.

Адказваючы на пытанне журналістаў аб магчымасці пастаўкі газу ў Беларусь "Росукрэнерго", Язеў выказаў упэўненасць, што "гэтага не адбудзецца, бо ўкраінцы будуць прадаваць наш газ не менш за тыя ж 230 даляраў". У той жа час Лукашэнка заявіў падчас наведвання ААТ "Белшына" у Бабруйску аб тым, што ўраду Беларусі даручана шукаць "кампенсацыйныя рэзервы" у выпадку падвышэння коштаў на энерганосьбіты. Па яго словах, “гэтыя грошы неабходна знайсці не за рахунак прадпрыемстваў, насельніцтва, а шукаць іншыя накірункі”.

Якія накірункі будзе шукаць урад? Гэтае пытанне прэс-служба Аб`яднанай грамадзянскай партыі адрасавала кіраўніку навукова-даследчага цэнтра Мізеса, намесніку старшыні АГП Яраславу Раманчуку.

– У эканоміцы, як і ў прыродзе, цудаў не бывае, – адзначыў Яраславаў Раманчук. – Бывае толькі недахоп ведаў. Знайсці замену датацыям, якія мы атрымоўваем ад Расеі ў выглядзе таннага газу і вельмі спрыяльных схем пастаўкі нафты, тэарэтычна магчыма. Можна было бы нейкім чынам дамовіцца з Іранам, Венесуэлай. Можна было б паспрабаваць уключыць у сістэму датацый і Азербайджан. Але гэтыя краіны працуюць на рынкавых умовах. І такіх урадаў, якія б жадалі мець нейкія адмысловыя адносіны з Беларуссю за прыгожыя словы аб сяброўстве і інтэграцыі і плаціць 4,5-5 мільярдаў даляраў у год, у свеце не назіраецца.

Паколькі яшчэ Іран, Венесуэла і Азербайджан знаходзяцца далёка і перспектывы пошуку танных энергарэсурсаў у гэтых краінах практычна роўныя нулю, то Лукашэнка ставіць перад урадам практычна невырашальную нават тэарэтычна задачу. Знайсці суму, якая ўраўноўваецца 13-15 працэнтам ВУП, гэтая задача відавочна не па плячу Сідорскаму, корбуту, Зайчанку – тым людзям, якія адказваюць ва ўрадзе за эканамічны блок.

Што можа зрабіць урад? Ён можа паспрабаваць йграць на транзіце. Але цэны на транзіт ён не можа падняць вышэй рынкавых еўрапейскіх цэнаў. У любым выпадку, еўрапейскія цэны і еўрапейскі транзіт – гэта мінус для Беларусі. Таму што мы спажываем значна больш, чым па нашых трубах працякае газу. І вось тут мы як раз сутыкаемся з вельмі вялікай стратэгічнай памылкай Беларусі.

Калі б яна па-іншым будавала адносіны з Расеяй, то мы маглі б мець на сваёй тэрыторыі другую галіну Ямал – Еўропа і праз яе прапампоўваць да 100 мільярдаў кубоў газу. І атрымоўваць добрыя грошы. Гэта выпушчаная выгода, якая магла бы знізіць рызыкі пераходу на рынкавыя ўмовы гандлю з Расеяй. Але гэтага нашы ўлады не зрабілі.

Паспрабаваць шантажаваць Расею з нагоды вайсковых баз? Думаю, ад вайсковага супрацоўніцтва Беларусь атрымоўвае не меншыя выгоды, чым Расея. Спроба ўсталяваць лічыльнік або цэннік на размяшчэнне вайсковых баз – гэта палітычнае пытанне. Дамовы падпісаныя. Пайсці на абуральнае парушэнне дамоў з Расеяй – гэта будзе горш, чым з Грузіяй. Таму што нават Грузія дамовілася аб прысутнасці на сваёй тэрыторыі расейскіх вайсковых баз да 2008 года. Таму пытанне аб прысутнасці вайсковых баз можа выкарыстоўвацца толькі як блеф.

Беларусь, вядома, можа падняць кошт на транзіт расейскіх грузаў, якія ідуць на Захад або ў Калінінградскую вобласць. Але гэта наўрад ці кампенсуе цалкам страты, якія мы атрымаем у выніку перагляду газавых і нафтавых схем. Кампенсаванні ў такіх схемах – «мах на мах» – знайсці немагчыма. Трэба шукаць тыя рэзервы росту, якія ёсць толькі ў адной мадэлі паводзін – у пачатку сістэмных рынкавых ператварэнняў.

Бюракратычная сацыялістычная мадэль эканомікі, якая будуецца ў Беларусі апошнія 10 гад, была створаная выключна на падачках, на дапамозе Расеі, на супадзенні кан`юнктуры знешняга рынку з нашай унутранай структурай вытворчасці. Расейцы ўступаюць у СГА і пачнуць выцясняць беларускія тавары з рынку. Гэта адбудзецца непазбежна, таму што яны павінны будуць знізіць пошліны для іншых тавараў. І тады наша «сацыялістычны цуд» лопне на вачах.

Ужо пачаліся праблемы з бюджэтам і з курсам, які Нацыянальны банк пачынае актыўна падтрымліваць. Мы яшчэ не дайшлі да сітуацыі рэзкага скарачэння валютнага выручкі. Калі пачнецца гэты этап, тады, думаю, улады будуць больш актыўна і адэкватна разглядаць сітуацыю рызык. Таму што рызыкі будуць ужо не толькі знешнегандлёвыя, не толькі ў плоскасці Крэмль - Карла Маркса, 38. Гэта будзе крызіс, паніжэнне ўзроўня жыцця. Без падвышэння цэнаў на жыллёва-камунальныя паслугі, без агульнага росту цэнаў у эканоміцы з-за памылак у манетарнай і фіскальнай палітыцы выйсці з яго будзе вельмі складана.

Ужо канец лістапада, а бюджэту няма нават у першым чытанні. Мноства праблем не вырашаецца, а толькі назапашваецца. Такога складанага перыяду ў палітычнай біяграфіі Лукашэнкі і ўлад яшчэ не было. І таму наступны год можа сапраўды быць годам перамен. Альбо гэта будуць перамены ў бок узмацнення жорсткасці і зачынення межаў, у тым ліку з Расеяй. Альбо гэта будуць перамены па лібералізацыі і прывядзенні эканомікі ў рацыянальны парадак. Аб гэтым мы пазнаем не далей як праз два месяцы.




камэнтароў: 2

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: