Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 2122 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускі рэжым павінен вызваліць яшчэ 12 палітвязняў
12:48, 21/11/2006

Два палітычных зняволенных – былы дэпутат, лідэр групы “Рэспубліка” Сяргей Скрабец і лідэр грамадзянскай кампаніі па назіранні за выбарамі Мікалай Астрэйка – выйшлі гэтымі днямі на волю. Сяргей Скрабец быў амніставаны праз паўтары гады зняволення ў Віцебскай выпраўленчай калоніі. Мікалай Астрэйка пасля 9 месяцаў зняволення ў Шклоўскай калоніі ўзмоцненага рэжыму атрымаў права на “змякчэнне” пакарання і зараз адбывае выпраўленчыя працы. Аднак вызваленне двух палітычных зняволеных не гаворыць пра тое, што беларускія ўлады пачулі патрабаванні міжнароднай супольнасці. Напярэдадні да аднаго з паловай гадоў зняволення быў прысуджаны лідэр “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч. Усяго ў беларускіх турмах сёння знаходзяцца 12 палітвязняў.

Сёння ў Беларусі пазбаўленыя волі па палітычных матывах:

Аўтуховіч Мікалай, лідэр прадпрымальніцкага руху
Дашкевіч Зміцер, лідэр “Маладога Фронту”
Дранчук Цімафей, сябар грамадзянскай ініцыятывы па назіранні за выбарамі
Клімаў Андрэй, дэпутат Вярхоўнага Савета 13 склікання
Казулін Аляксандр, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі
Крук Іван, актывіст Аб`яднанай грамадзянскай партыі
Лявонаў Юрый, актывіст прадпрымальніцкага руху
Разумаў Мікалай, актывіст прафсаюзнага руху
Севярынец Павел, моладзевы лідэр
Статкевіч Мікалай, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада”
Фінькевіч Артур, моладзевы лідэр
Садоўская Кацярына, праваабаронца


Больш таго, пераслед у Беларусі апазіцыі і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці працягваецца. У самы блізкі час не выключна ўзбуджэнне новых крымінальных спраў. У якасці падазроных у здзяйсненні крымінальных злачынстваў сёння знаходзяцца актывіст Саюза палякаў Беларусі Анджэй Лісоўскі, моладзевы лідэр Павал Красоўскі, грамадскі актывіст Павал Марозаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: