Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беніта Ферэра-Вальднер: «Народ Беларусі з’яўляецца ахвярай ізаляцыі, навязанай уладай» 14:16, 21/11/2006
Сёння, Еўрапейскі Камісар па знешніх адносінах і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер абвясціла дакумент, які змяшчае тыя перавагі, якія ЕЗ мог бы даць Беларусі, калі б краіна ўступіла на шлях дэмакратызацыі і павагі правоў чалавека і вяршэнства закона. Як адзначаецца ў паведамленні прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Беларусі і Ўкраіне, дакумент перадаецца беларускім уладам сёння ў Менску і Брусэлі. Ён змяшчае пэўныя прыклады таго, як народ Беларусі можа атрымаць карысць ад збліжэння ЕЗ і Беларусі ў рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства (ЕПД). З-за цяперашніх палітычных абставінаў, ЕЗ не меў магчымасці прапанаваць Беларусі ўсе перавагі ЕПД, якімі ўжо карыстаюцца іншыя краіны рэгіёна, уключаючы Украіну і Малдову. Дакумент растлумачвае, што "народ Беларусі з`яўляецца першай ахвярай ізаляцыі, навязанай органамі ўлады, і будзе першым, хто скарыстаецца перавагамі, якія прапаноўваюцца дэмакратычнай Беларусі".
Камісар Ферэра-Вальднер сказала: “Народ Беларусі мае права ведаць, што ён губляе. Наша пасланне ў тым, што як толькі краіна выкажа сваю гатоўнасць рухацца наперад да сапраўднай дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона, мы будзем гатовыя ўступіць у поўнае партнёрства з Беларуссю ў рамках ЕПД. Гэта азначала бы істотнае павелічэнне дапамогі, каб значна палепшыць якасць жыцця беларусаў.”
Камісар дадала: “Я спадзяюся, што народ Беларусі ўбачыць у гэтым дакуменце шанец павярнуцца да дэмакратычнай будучыні, і што ўрад Беларусі выкарыстае гэтую магчымасць для правядзення неабходных у краіне рэформаў, і пакончыць з ізаляцыяй свайго народа”.
ЕПД – гэта асабістыя адносіны паміж ЕЗ і яго суседзямі, яна падтрымлівае палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя рэформы ў краінах-партнёрах, а таксама імкнецца падзяліць росквіт і стабільнасць, якімі карыстаюцца краіны ЕЗ, з тымі, хто знаходзіцца на яго межах. ЕЗ ужо супрацоўнічае з суседзямі Беларусі і жадаў бы пабудаваць такія ж адносіны з Беларуссю.
Калі б Беларусь паважала правы чалавека, дэмакратыю, вяршэнства закона, выконвала свае абавязальніцтвы, як сябра ААН і АБСЕ, Беларусь магла бы стаць паўнапраўным удзельнікам ЕПД. ЕЗ і Беларусь маглі бы працаваць разам для дасягнення паляпшэння жыцця людзей уключаючы: новыя гандлёвыя магчымасці для ўздыму беларускай эканомікі і стварэння большай колькасці працоўных месцаў; паляпшэнне якасці аховы здароўя і адукацыі, а таксама падтрымку больш уразлівых груп насельніцтва; паляпшэнне транспартных і энергетычных сеткаў, упраўленне ў сферы навакольнага асяроддзя; рэформа судова-прававой сістэмы для забеспячэння роўных правоў для ўсіх; узмацненне трансмежнага супрацоўніцтва.
Для таго, каб гэтыя магчымасці адкрыліся для народа Беларусі, улады краіны павінны паважаць права свайго народа: выбіраць лідэраў дэмакратычным шляхам, мець свабоду выяўлення, мець доступ да незалежнай інфармацыі, ствараць асацыяцыі, на справядлівае і празрыстае дачыненне з боку судовай сістэмы.
Ніхто не павінен падвяргацца турэмнаму зняволенню за выраз свайго меркавання і ніхто не можа быць пазбаўлены права поўнага ўдзелу ў вызначэнні будучыні сваёй краіны.
Ужо даўно ЕЗ дэманструе сваю гатовасць падтрымаць народ Беларусі, дапамагаючы рэгіёнам і людзям, якія пакутуюць ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і спрыяючы, напрыклад, барацьбе супраць гандлю жанчынамі на межах Беларусі.
ЕЗ таксама ўвесь час дапамагае дэмакратызацыі і грамадзянскай супольнасці краіны. У 2006 годзе былі пачатыя асноўныя праекты ў падтрымку незалежных СМІ і праграм вяшчання для Беларусі, таксама як і Еўрапейскага Гуманітарнага Ўніверсітэта ў выгнанні ў Вільні і абмену беларускімі студэнтамі.