Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 2223 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Андрэй Саннікаў: «Беларусь чакаюць у Еўропе»
16:57, 22/11/2006

“Думаю, што заўчасна называць гэта стратэгіяй. Хутчэй, гэта была дэкларацыя прынцыпаў і намераў. І з гэтага пункту гледжання дакумент вельмі добры, змяшчае адказы на шмат пытанняў і правільна расставіў акцэнты. Самае галоўнае, што ёсць у гэтым дакуменце – гэта адказ на рытарычнае пытанне, ці чакаюць нас у Еўропе. Не толькі чакаюць, але і гатовыя садзейнічаць інтэнсіўнаму развіццю сувязяў па ўсіх накірунках, у тым ліку і на ўзроўні звычайных грамадзянаў”, – заявіў міжнародны каардынатар Хартыі’97, былы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Саннікаў, каментуючы намер Еўрапейскага Звяза супрацоўнічаць з Беларуссю ў рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства ў абмен на ўступленне краіны на шлях дэмакратызацыі, павагі правоў чалавека і вяршэнства закона.

 ПАЛIТЫКА 

У Беларусі створаны Саюз левых партый
18:18, 22/11/2006

Беларуская партыя жанчын "Надзея", Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і Партыя камуністаў Беларуская 22 лістапада 2006 года падпісалі Дэкларацыю аб стварэнні Саюза левых партый. Ад імя кожнай з партый дакумент падпісаны адпаведна Аленай Яськовай, Анатолем Ляўковічам і Сяргеем Калякіным.

Новыя флэш-мобы прайшлі ў Міжнародны дзень тэлебачання (Фота)
18:01, 22/11/2006

21 лістапада моладзевыя актывісты правялі ў Менску некалькі флэш-мобаў, прысвечаных Міжнароднаму дню тэлебачання. Ля станцыі метро “Усход” была праведзеная акцыя “Хочам рознага!”, падчас якой удзельнікі выгрузілі на праспекце Ф.Скарыны (Незалежнасці) некалькі кардонных скрынь, якія увасабляюць тэлевізійныя экраны. На скрынях было напісана “СТВ”, “БТ”, “ОНТ” (тры беларускіх дзяржаўных тэлеканалы – заўв. Рэд), да кожнага з іх быў прымацаваны партрэт Аляксандра Лукашэнкі. Суседняя з імі скрыня, “экран” якой адлюстроўваў толькі пытальнік, патрабаваў адказу: чаму ў незалежнай дзяржаве, дзе абвешчаная свабода слова і свабода меркаванняў, існуюць толькі такія тэлеканалы, якія кантралююцца дзяржавай і адлюстроўваюць толькі яе пункт гледжання.

Лідэры партый далучаюцца да галадоўкі салідарнасці з Казуліным
17:41, 22/11/2006

Лідэр Аб`яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч далучаюцца да галадоўкі салідарнасці з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі, палітвязнем Аляксандрам Казуліным.

Ад Казуліна патрабуюць устаць на «шлях выпраўлення»
17:18, 22/11/2006

Скарга экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, палітвязня Аляксандра Казуліна, якая аспрэчвае правамернасць вынесенага яму судом Маскоўскага раёна Менска прысуду, будзе разгледжаная гарсудом да 30 лістапада.

За 8 месяцаў зняволення Казулін страціў 30 кілаграмаў
17:10, 22/11/2006

У Віцебскай калёніі працягваецца галадоўка былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна, які пратэстуе супраць улады Аляксандра Лукашэнкі й дамагаецца разгляду беларускага пытаньня ў ААН. Жонка палітвязня Ірына Казуліна паведаміла “Радыё Свабода”, што Аляксандар Казулін цяпер важыць 73 кіляграмы. Рост палітыка — 188 сантымэтраў. Да арышту 25 сакавіка Казулін важыў 103 кіляграмы.

Касацыйная скарга па справе Дашкевіча будзе разглядацца 15 сьнежня
17:03, 22/11/2006

Разгляд касацыйнай скаргі па справе лідэра “Маладога Фронта” Зьмітра Дашкевіча прызначаны на 15 сьнежня. Аб гэтым праваабарончаму цэнтру “Вясна” паведаміў адвакат актывіста Аляксандр Галіеў. Калегія па крымінальных справах Менскага гарадзкога суду разгледзіць скаргу, і ў выпадку, калі не задаволіць яе, прысуд уступіць у законную сілу, і Зьмітра Дашкевіча этапуюць у калёнію.

Бандыцкія метады супрацоўнікаў дзяржаўнага тэлебачання
16:15, 22/11/2006

Увечары 16 лістапада ў адным з прыватных дамоў Магілёва адбывалася сяброўская сустрэча некалькіх магілёўцаў з двума чэшскімі грамадзянамі, запрошанымі ў краіну для перамоваў аб магчымым супрацоўніцтве між чэшскімі і беларускімі грамадзянскімі ініцыятывамі ў сферы экалогіі. З-за адсутнасці офіснага памяшкання гасцей запрасілі ў прыватны дом. Праз поўгадзіны ў кватэру ўварваліся супрацоўнікі Магілёўскага абласнога тэлебачання і пачалі рабіць здымкі без дазволу на тое гаспадароў.

Сяргей Скрабец: «Казуліна могуць пачаць карміць сілком, а гэта – смерць»
15:36, 22/11/2006

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, палітвязень Аляксандр Казулін 34 дні галадае ў віцебскай выпраўленчай калоніі. Па меркаванні былога палітвязня Сяргея Скрабца, які нядаўна выйшаў на волю з гэтай калоніі, не выключна, што ў самы блізкі час Аляксандра Казуліна могуць пачаць карміць сілком. “Магчыма, што па ўказцы “зверху” Аляксандра Казуліна пачнуць карміць сілком. Але гэтага ні ў якім разе нельга рабіць. Гэта смерць. Чалавека, які галадае такі доўгі тэрмін, неабходна змясціць у адмысловую рэанімацыйную палату і паступова, вельмі асцярожна, выводзіць з галадоўкі. З абавязковай згоды гэтага чалавека”, – заявіў Сяргей Скрабец у інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

Барацьба з незалежнымі кандыдатамі: звальненні з працы, пагрозы, выключэнні з вну
15:16, 22/11/2006

На актывістаў кампаніі “За свабоду”, якія заявілі аб сваім жаданні балатавацца ў дэпутаты мясцовых Саветаў на выбарах, якія адбудуцца ў студзені 2007 года, па-ранейшаму аказваецца ціск. Як паведамілі прэс-цэнтру Хартыі’97 каардынатары кампаніі “За свабоду” па г.Менску, некалькіх актывістаў ужо пазбавіліся працы, на некаторых пачалі аказваць ціск супрацоўнікі КДБ. Студэнтам, якія збіраюць подпісы за вылучэнне дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты, пагражаюць выключэннем з вну.

«Газпром» купляе «Комсомольскую правду»
14:46, 22/11/2006

“Газпром” пашырае сваю медыяімперыю: зараз расейскі газавы манапаліст, падкантрольны дзяржаве, дабраўся і да адной з самых чытальных газет у краіне. Пры гэтым важную ролю ў пагадненні гуляюць прэзідэнцкія выбары ў Расеі 2008 года, піша ў сераду Financial Times Deutschland, нямецкі аналаг брытанскай газеты Financial Times.

У Барысаве за збор подпісаў затрыманы апазіцыянер
14:30, 22/11/2006

21 лістапада ў Барысаве быў затрыманы сябра БСДП (Грамада), праваабаронца і журналіст Алесь Абрамовіч. Як паведамляе прэс-служба БСДП(Г), Абрамовіча затрымаў міліцыянскі патруль на цэнтральнай плошчы Барысава ля Дома гандлю, дзе ён збіраў подпісы пад Пасланнем свабоды. У мясцовым ГАУС старшына міліцыі Аляксандр Маняк склаў на Абрамовіча пратакол адміністратыўнага характару і канфіскаваў шэсць экземпляраў Паслання.

Ярмошына: Абыйдземся без міжнародных назіральнікаў
14:27, 22/11/2006

Беларусь не будзе запрашаць на мясцовыя выбары міжнародных назіральнікаў. Гэта яшчэ раз пацвердзіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў інтэрв’ю, апублікаваным у сённішнім нумары газеты “Местное самоуправление”.

Аляксандар Мілінкевіч збірае подпісы на Віцебшчыне
14:25, 22/11/2006

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч у найбліжэйшыя тры дні будзе займацца зборам подпісаў за дэмакратычных кандыдатаў на Віцебшчыне. Сёння ён разам з чальцамі ініцыятыўных групаў дэмакратычных кандыдатаў на дэпутатаў у мясцовыя саветы наведае Дуброўна і Воршу, на заўтра запланаваная паездка ў Навалукомаль, Полацк і Наваполацк. Пазаўтра Аляксандар Мілінкевіч наведае Віцебск.

Вінцук Вячорка: «Толькі масавымі вулічнымі акцыямі можна змяніць сітуацыю ў краіне»
13:47, 22/11/2006

Галоўная мэта ўдзелу дэмакратычных сіл у кампаніі “Мясцовыя выбары” – мабілізацыя людзей для вясновых акцый пратэсту апазіцыі. Аб гэтым 21 лістапада падчас прэс-канферэнцыі ў Менску заявіў лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка. “Мы разумеем, што толькі масавымі вулічнымі акцыямі можна змяніць сітуацыю ў краіне, – сказаў палітык. – Для гэтага неабходна, каб да тых, хто выходзіў у сакавіку цяперашняга года на Кастрычніцкую плошчу пад палітычнымі лозунгамі, далучыліся тыя, хто незадаволены эканамічнай сітуацыяй у краіне”.

Украіна святкуе Дзень Свабоды
13:36, 22/11/2006

22 лістапада Украіна святкуе другую гадавіну “памаранчовай” рэвалюцыіі, у выніку якой Прэзідэнтам стаў Віктар Юшчанка. Праз год Прэзідэнт падпісаў указ аб святкаванні 22 лістапада Дня Свабоды.

Савет па правах чалавека ААН прызнаў ліквідацыю «Грамадзянскай ініцыятывы» незаконнай
13:31, 22/11/2006

21 лістапада Савет па правах чалавека ААН задаволіў скаргу кіраўніцтва зьліквідаванай Гомельскай арганізацыі ГА “Грамадзянскія ініцыятывы” і прыняў рашэньне аб незаконнасьці закрыцьця аб’яднаньня. Усе 14 членаў Савету прызналі, што ліквідацыя “Ініцыятываў” – ёсьць парушэньнем арт. 22 Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (права на свабоду асацыяцыў).

Лукашэнка паабяцаў беларусам катастрафічны год
12:22, 22/11/2006

Аляксандр Лукашэнка прагназуе, што наступны год у сувязі з падвышэннем цэнаў на расейскі газ будзе вельмі цяжкім для яго краіны. Па яго меркаванні, выхадам з цяжкага становішча можа быць павелічэнне вытворчасці і продажаў беларускіх тавараў за мяжой. “Гэта будзе вельмі цяжкі год, будзе катастрафічна цяжка. Нам, каб выжыць у гэтай цяжкай сітуацыі і быць багацей, трэба больш вырабляць і прадаваць. А гэта найжорсткая канкурэнцыя, і мы ў кагосьці, груба кажучы, павінны адабраць “кавалак хлеба і ўзяць нечы рынак”, – заявіў Лукашэнка ў сераду падчас паседжання ўрада краіны.

Нідэрляндзкая прэмія рэдактару «Нашай Нівы»
11:45, 22/11/2006

Рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько стаў ляўрэатам штогадовай прэміі «Свабода выказваньня». У рашэньні гаворыцца, што ўзнагарода прысуджаецца яму «на знак прызнаньня ягонага змаганьня за свабоду выказваньня ў Беларусі, якая выявілася ў рэдактарскай працы ў «Нашай Ніве» ды іншай творчай дзейнасьці». Прэмію – яе назва па-ангельску гучыць Oxfam Novib / PEN Freedom of Expression – прысуджаюць Міжнародны ПЭН-Клюб і нідэрляндзкая фундацыя «Oxfam Novib», якая падтрымлівае праекты па змаганьні зь беднасьцю, а таксама па спрыяньні чалавечаму разьвіцьцю ў розных краінах сьвету.

Беларускаму аб’яднаньню студэнтаў Польшчы – 25 гадоў
11:44, 22/11/2006

Сёньня ў Беластоку пачалося сьвяткаваньне 25-годзьдзя з часу заснаваньня Беларускага аб`яднаньня студэнтаў Польшчы – адной з найбольш актыўных арганізацыяў беларускай меншасьці ў Польшчы, паведамляе “Радыё Свабода”.

Мінінфармацыі вынесла папярэджанне «Нашай Ніве»
11:42, 22/11/2006, фота ByMedia.net

«Наша Ніва», адзіная беларускамоўная недзяржаўная газета, 16 лістапада атрымала папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі. У выхадных дадзеных нумароў газеты за лістапад «не ўказваецца сапраўдны адрас рэдакцыі, што з’яўляецца парушэннем артыкула 26 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі», – паведамляецца ў папярэджанні за подпісам намесніка міністра інфармацыі Л. Ананіч.

Amnesty International обвиняет российскую милицию в применении пыток
11:42, 22/11/2006

Международная правозащитная организация Amnesty International опубликовала доклад, в котором обвиняет российские правоохранительные органы в применении пыток. По материалам организации, для получения признаний от подозреваемых милиция повсеместно избивает арестантов кулаками, пластиковыми бутылками с водой, книгами и милицейскими дубинками. Кроме того, задержанных душат, и пытают током при помощи электрошокеров, сообщает NEWSru.com.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
В Беларуси повышается стоимость проезда в поездах
16:01, 22/11/2006


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Комитет госконтроля проверит футбольные клубы
16:24, 22/11/2006

В ближайшее время Комитет государственного контроля Беларуси проведет проверки футбольных клубов страны. Об этом сообщил сегодня Председатель Комитета государственного контроля Зенон Ломать во время прямой линии с жителями Гомельской области.

У Маскве сабралася амаль 200 вагонаў беларускага цукру
11:50, 22/11/2006

Расейскі затор ужо абыйшоўся беларускім вытворцам і чыгуначнікам у 600 тысяч даляраў. Цяперашні ўраджай цукровага бурака дазваляе Беларусі экспартаваць у Расею 426 тысяч тон цукру, а прададзена амаль за два месяца толькі 36 тысяч тон. У пройгрышы ўсе. Сотні чыгуначных вагонаў, загружаныя цукрам, прастойваюць з пачатку лістапада.

Белорусское посольство не подтверждает получение документов на удочерение Вики Мороз
11:48, 22/11/2006

В белорусском посольстве в Италии не подтверждают и не опровергают распространенную рядом СМИ информацию о передаче в Министерство образования Беларуси документов семьи Джусто-Борначин на удочерение Вики Мороз, сообщает АФН. "Я, к сожалению, не могу подтвердить этот момент", - заявил БелаПАН консул посольства Беларуси в Италии Дмитрий Уманов.

В Беларуси вводится обязательная маркировка на кофе и мобильные телефоны
11:47, 22/11/2006

В Беларуси с 8 декабря 2006 года расширяется перечень потребительских товаров, подлежащих обязательной маркировке контрольными (идентификационными) знаками. Это предусмотрено в целях совершенствования контроля за оборотом отдельных товаров постановлением Совета Министров №669.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: